У Мінску з палаючай кватэры на сёмым паверсе ратавальнікі выцягнулі дзяўчыну з хлопцам
Мінулай ноччу ў Мінску адбыўся пажар у дзесяціпавярховым доме па вуліцы Лосіка. Пажарныя па аўталесвіцы выратавалі двух маладых людзей, якія апынуліся ў пастцы агню.

Калі брыгады МНС прыбылі на месца, з акна кватэры на сёмым паверсе ўжо ішло адкрытае полымя, а на балконе стаялі і прасілі аб дапамозе дзяўчына і хлопец.
Ратавальнікі паднялі аўталесвіцу і знялі з балкона студэнтку і маладога чалавека. Абаіх шпіталізавалі.
Для ліквідацыі пажару задзейнічалі дзевяць адзінак тэхнікі МНС. Іншых жыльцоў дома эвакуяваць не спатрэбілася.
Каментары