Музыка8787

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Квіткі на скандальнага рускаміраўскага спевака не прадаваліся зусім ніяк. Давялося ўключаць адміністратыўны рэсурс.

Скрын відэа ў тыктоку

Перад прыездам у Мінск Шаман запісаў відэа «Привет, Белоруссия!», чым многіх абурыў.

Адказаў расіяніну і беларускі спявак AP$ENT — ён нават прысвяціў Шаману песню.

Пляцоўку для выступу ў Мінску Шаман выбраў не самую вялікую. Прэтэндаваць на «Мінск-Арэну» не стаў, спыніўся на Палацы Рэспублікі, вялікая зала якога змяшчае каля 2100 гледачоў. Прададзена было прыблізна 80% квіткоў — за некалькі гадзін да канцэрту не раскупленыя былі больш за 400 квіткоў. Каштавалі яны ад 104 да 405 рублёў.

Скрыншот: ticketpro.by

Але з тым, каб напоўніць залу людзьмі, узніклі складанасці. У сацыяльных сетках можна пабачыць каментарыі, што прафсаюзы настойліва прапаноўвалі квіткі бюджэтнікам — з істотнай зніжкай, але з умовай абавязкова дайсці да канцэрту.

Гэтую ж інфармацыю пацвердзілі і крыніцы «Нашай Нівы».

«Першапачаткова білеты не прадаваліся, цікавасці не было ніякай. Была нават размова з Вайсковай акадэміяй, каб рыхтавалі рэзерв — гэта значыць, каб там вылучылі ў дзень канцэрта 100‑200 курсантаў, якія зоймуць вольныя месцы. Потым пусцілі разнарадку па райвыканкамах, каб выкупілі квіткі і там ужо на месцах іх размяркоўвалі. Мінімальна на раён трэба было выкупіць 30 білетаў».

Праігнаравалі канцэрт прыхільнікі Лукашэнкі, якія звычайна наведваюць выступы любых больш-менш папулярных расійскіх артыстаў.

Нават сёстры Груздзевы, якія прызнаюцца ў шалёнай любові да творчасці Шамана, здрадзілі спеваку. Яны пайшлі замест гэтага на канцэрт Аляксандра Малініна, які выступаў у канцэртнай залі «Мінск».

З беларускіх селебрыціс на канцэрце з’явілася маладая беларуская спявачка Наста Краўчанка — і толькі праз тое, што яе запрасілі выступіць там. Сам Шаман назваў дзяўчыну ўпрыгожаннем вечара.

@svetylia_1984

♬ оригинальный звук - ꧁༺ СВЕТЛАНА ༻꧂

У сацыяльных сетках даволі мала відэа з канцэрта Шамана — здаецца, нават тыя, хто там быў, не вельмі хочуць афішаваць гэта.

У якасці падарунка для беларусаў расійскі спявак, апрануты ў скураныя штаны ды атласную кашулю, спеў хіт «Песняроў» — «Белавежская пушча».

@svetylia_1984

♬ оригинальный звук - ꧁༺ СВЕТЛАНА ༻꧂

Праспяваў ён і сваю візітоўку — песню «Я русский». Падчас яе фонам на сцэне гарэла сэрца ў колерах расійскага сцяга.

@olgakuz18 #шаман #концертминск #ярусский #ярославдронов ♬ оригинальный звук - Ольга Кузнецова

Потым у расшпіленай кашулі і вузенькіх штанах артыст пачаў спяваць гімн Расіі.

@fan_ak.shamana Гимн Минск, 01.11.2025 Спасибо автору! #SHAMAN #минск #shaman #гимн #беларусь ♬ оригинальный звук - fan.shamana❤

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што прыхільнікі Шамана ўсё ж таксама былі. Фан-клуб артыста апублікаваў відэа, як яго сустракаюць на выхадзе з Палаца Рэспублікі. Людзі спявалі: «Я русский, я иду до конца!». Адна з жанчын крычала: «Яраслаў, мы вас любім! Мы з Дубліна прыехалі!». Аднак цяжка ацаніць, колькі менавіта чалавек засталося чакаць аўтографа Шамана.

@fan_ak.shamana Задний двор 01.11.2025 Минск #SHAMAN #минск #shaman # #ярусский ♬ оригинальный звук - fan.shamana❤

Далей у Шамана запланаваныя яшчэ некалькі канцэртаў у Беларусі — у Брэсце, Гомелі і Гродна. Там квіткі больш танныя — ад 80 да 265 рублёў. Але не сказаць, каб там яны актыўна прадаваліся.

Скрыншот: ticketpro.by

Першы з рэгіянальных канцэртаў адбудзецца ў Брэсце ў БАК па гульнявых відах спорту «Вікторыя» імя А.П. Мяшкова 10 снежня. Выглядае, што квіткі набываюцца цэнтралізавана. Бо калі гэта робяць звычайныя людзі самастойна, яны выбіраць розныя месцы ў залі, і не бывае такога, каб усюды выкупленая раўнюсенька палова раду ці рад цалкам.

У іншых гарадах сітуацыя прыблізна гэткая самая.

Каментары87

  • Анатоль
    02.11.2025
    А потом беларусы удивляются, почему их не хотят видеть в свободных странах...
  • Санта Бэрримор
    02.11.2025
    У него же целевая аудитория - условный гигин. Во всех смыслах.
  • Ганьба канешне
    02.11.2025
    Расейскiя сракалiзы стараюцца, райвыканкамы паднялi на голаву

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць