Рыбак, які шукаў чарвякоў, выпадкова знайшоў адзін з найбуйнейшых срэбных скарбаў Сярэднявечча
У Швецыі рыбак выпадкова зрабіў важнае археалагічнае адкрыццё. Мужчына капаў чарвякоў каля лецішча пад Стакгольмам, калі натрапіў на іржавы гаршчок.

Рыбак выкопваў чарвякоў каля свайго летняга доміка пад Стакгольмам, калі трапіў на ржавы металічны гаршчок, набіты срэбрам. Унутры аказаліся ўпрыгажэнні і тысячы манет. Агульная вага знаходкі склала каля шасці кілаграмаў, піша BILD.
Археолагі вызначылі, што манеты былі адчаканены ў часы караля Кнута Эрыксана, які кіраваў Швецыяй у другой палове XII стагоддзя. На іх можна распазнаць надпіс KANUTUS. Паводле словаў экспертаў, скарб быў закапаны прыкладна ў XII стагоддзі, гэта значыць задоўга да заснавання самога Стакгольма, які з'явіўся толькі ў 1252 годзе.
Прадстаўніца стакгольмскай адміністрацыі Сафія Андэрсан заявіла, што «гэта, верагодна, адзін з найбуйнейшых срэбных скарбаў Сярэднявечча, калі-небудзь знойдзеных у Швецыі».
Паводле яе слоў, у гаршку было каля 20 тысяч манет, а таксама рэдкія «біскупскія» манеты, адчаканеныя царкоўнікамі.
Цяпер скарб у спецыялістаў, якія займаюцца яго ачысткай і каталагізацыяй. Улады вырашаюць, у які музей можна перадаць знаходку, а чалавеку, якія яе знайшоў, выплацяць кампенсацыю.
-
«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты пульсу». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны
-
Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць
-
Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год
Каментары