У Гомелі чалавек дзве ночы краў гарбузы з восеньскай кампазіцыі, якую зрабіла кавярня ВІДЭА
У рэдакцыю выдання «Моцныя навіны» звярнуліся ўладальнікі гомельскай кавярні «ТоДаСе» па вуліцы Інтэрнацыянальнай і расказалі пра кур'ёзны выпадак.

Скрыншот з відэа
«Мы зрабілі прыгожую восеньскую кампазіцыю, каб надаць атмасферы шэрым дажджлівым дням. А нейкі «нядобры чалавек» прыходзіў дзве ночы запар і сыходзіў з поўнымі пакетамі гарбузоў».
Мяркуючы па кадрах з камеры відэаназірання, злодзей старанна ўсё спланаваў і прыйшоў на «справу» з пакетамі.
Уладальнікі запэўнілі, што калі чалавеку так ужо патрэбен гарбуз, то яны не супраць ім падзяліцца.
«Але не ўсё ж забіраць, пакінуўшы лысае месца», — наракаюць прадстаўнікі кавярні.
Навошта чалавеку спатрэбілася столькі гарбузоў, застаецца толькі здагадвацца.
Каментары