Свет1414

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ

Замест зялёнай пліткі — чорна-белы мармур.

Так ванны пакой выглядаў раней. Фота тут і далей: realDonaldTrump / Truth Social

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна.

А так змянілася цяпер

«Я адрамантаваў ванны пакой Лінкальна ў Белым доме. У 1940‑х гадах ён быў аздоблены зялёнай пліткай у стылі ар-дэко, што зусім не адпавядала эпосе Лінкальна. Я аздобіў яго чорным і белым паліраваным скульптурным мармурам. Гэта было вельмі дарэчы ў часы Абрагама Лінкальна і, па сутнасці, магло быць тым мармурам, які першапачаткова быў там!», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social і выклаў фота ваннага пакоя.

Апошнім, хто перарабляў гэты пакой, быў былы прэзідэнт ЗША Гары Трумэн, ён адрамантаваў ванную ў 1945 годзе. Абрагам Лінкальн карыстаўся гэтым памяшканнем у 1861‑1865 гадах.

Гэта не адзіны рамонт у Белым доме, які зрабіў Трамп.

Нядаўна знеслі ўсходняе крыло Белага дома для будаўніцтва новай бальнай залы коштам 300 мільёнаў даляраў. Выдаткі пакрываюцца прыватнымі донарамі. Гэта выклікала спрэчкі.

Каментары14

  • .
    02.11.2025
    Дзе залаты батон?
  • Alex
    02.11.2025
    Как и у всех диктаторов, у Трампа тяга к золотым ёршикам.
  • Проста жыхар
    02.11.2025
    О, дык гэта ж можна адначасова серыць і глядзець на будынак скарбніцы у вакно. Можна было б і залаты "сталец" усталяваць, раз такая справа. Але дарма ён не пакінуў гістарычны.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана4

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Усе навіны →
Усе навіны

У Венгрыі абралі новага прэзідэнта. Плануецца, што ён не будзе доўга1

Максім Знак у наступным месяцы выдасць новую кнігу і піша яшчэ раман

На беларускіх дарогах ставяць «тэхаскія вароты»2

У Румыніі збіраюцца спыніць ужо другі энергаблок АЭС праз абмялелы Дунай4

Пляменнік скандальна вядомага беларускага шансанье заскаміў 20 тысяч акцёраў з усёй Расіі3

Зяленскі: Расія б'е па Украіне паўночнакарэйскімі ракетамі7

«Са шляхетнай душой, але неверагодна сціплы». Вядомыя беларусы ўспамінаюць Мілінкевіча1

Як беларусы адпачылі на круізным лайнеры за 7300 еўра5

У Мядзелі вырасцілі гіганцкі памідор12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана4

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць