Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць
Яны паслухалі заявы сакратара КР пра Офіс Ціханоўскай і вырашылі абысціся без яго. КР выказвае сур'ёзную занепакоенасць, паведамляе «Еўрарадыё».

Большасць фракцый Каардынацыйнай рады выступіла ў падтрымку свайго сакратара Івана Краўцова, прадстаўніка каманды бабарыканцаў. Ён збіраўся паўдзельнічаць у мерапрыемстве ў Швецыі, аднак арганізатары са Шведскага міжнароднага ліберальнага цэнтра скасавалі запрашэнне, хоць ужо нават аплацілі праезд і падрыхтавалі пражыванне.
Каардынацыйная рада звярнулася па тлумачэнні да арганізатараў і шведскага Міністэрства замежных спраў. Тыя сказалі як ёсць — прычынай, чаму вырашылі абысціся без Краўцова, сталі ягоныя выказванні на адрас Офіса Святланы Ціханоўскай.
Каардынацыйная рада выказала сур'ёзную занепакоенасць і нагадала шведам пра прынцыпы разнастайнасці і інклюзіўнасці, якія трэба абараняць.
Іван Краўцоў раззлаваўся, што Ціханоўскую паклікалі ў Еўрапарламент: Яе меркаванне ўвогуле не адлюстроўвае меркаванне беларусаў
Іван Краўцоў напісаў кнігу з успамінамі пра выбары-2020
Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!
Вячорка: Не ведаю, што Краўцоў умее рабіць рукамі, на практыцы. Вельмі шмат блазнавання
Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме
Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі
Каментары