Грамадства1010

Ціханоўскую на вячэры ў Макрона сустракалі ганаровай вартай

Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна расказала пра ўчорашні візіт беларускай лідэркі ў прэзідэнцкі палац у Францыі.

«Запрашэнне да прэзідэнта Францыi Эмануэля Макрона ў Елісейскі палац мае эксклюзіўны статус, і такім чынам прэзідэнт ушаноўвае найбольш важных гасцей. Як правіла, спіс запрошаных не агучваецца, і тое, што абмяркоўваецца на самой вячэры — застаецца канфідэнцыйным», — расказала Ганна Красуліна. 

Па яе словах, мерапрыемства адбываецца згодна з цырыманіялам. Гасцей — а збольшага гэта лідары дзяржаў і міжнародных арганізацый — сустракае ганаровая варта. 

«Удзел Святланы Ціханоўскай, як беларускай прадстаўніцы — мае і сімвалічнае і палітычнае значэнне, гэта таксама і знак салідарнасці з беларускім народам, і падтрымкі беларускаму грамадству. Гэта магчымасць наўпрост перагаварыць з вядучымі палітыкамі свету пра сітуацыю ў Беларусі і крокі па яе вырашэнні», — зазначыла прэс-сакратарка.

Ганаровая варта Рэспубліканскай гвардыі. Ілюстрацыйнае фота Wikimedia Commons

Яна падкрэсліла, што вячэра адбываецца без прэсы і без пабочных гасцей. Святлану Ціханоўскую пасадзілі побач з міністрам замежных справаў Францыі Жанам-Ноэлем Баро і дарадцам прэзідэнта Макрона.

Каментары10

  • Генерал Голь
    30.10.2025
    А што Макрон ўвогуле нешта вырашае? З апошніх навін: калі ўзнікаюць нейкія сур'ёзныя пытанні -- еўранебаракі збіраюцца разам і тэлефануюць скардзіцца дзядзьку за акеан...
  • З&К
    30.10.2025
    Ганарымся! Зараз ня час крытыкаваць лідараў. Вось гэта ўзровень.
  • 453543
    30.10.2025
    Ціханоўская за 5 гадоў прайшла шлях ад хатняй гаспадыні да мацёрага палітыка, законнага прадстаўніка беларускага народа. І як бы хто, нават у яе асяроддзі, ні зайздросціў ёй, яна, і толькі яна, цяпер асноўны прадстаўнік нашага народа на Захадзе.
    Яшчэ я б ёй параіў. Трохі засцервянеть. Пасылаць нах.. некаторых мужчын у сваім асяроддзі (якія заўсёды лічылі сябе разумней, чым яна, i толькi таму, што яны мужчыны) з іх "парадамі" і рэкамендацыямі (гэта ж адносіцца і да зноў набытага мужа. На кухнi хай ён цяпер камандуе i дэманструе сваё хамства). Інтэлектуальна яна ўжо даўно вышэй за іх усiх.
    І яшчэ. Схуднець ёй трошкі трэба, каб глядзецца не па-бабску. Усе еўрапейскія палітыкі-жанчыны худыя і стройныя. I усё будзе у яе добра.

Цяпер чытаюць

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік9

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка хоча вяселле згуляць у Грэцыі7

«Студыя ў «Мінск-Свеце» павінна каштаваць $300 па курсе, двухпакаёўка — $500». Мінчук пра цэны на жыллё16

Яўген Хмара стаў новым міністрам абароны Украіны14

«Я шалёнав хачу ў Маскву». Беларуска, якая чакае ў ЗША суда за кантрабанду авіякампанентаў у Расію, спадзяецца на дапамогу РФ6

Хмарачос Wildberries будзе самым высокім будынкам у Маскве8

У Польшчы адбылася самая вялікая ўцечка медыцынскіх асабістых даных у гісторыі краіны. Вось што ўцякло і як засцерагчыся4

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА66

У Вілейскім раёне закрылі нелегальны спартыўны летнік

Ціханоўскі з размахам сустрэў дзень народзінаў у Лос-Анджэлесе60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік9

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць