Усяго патроху1111

Стала вядомая назва бара, які вядомыя журналісты адкрываюць у Варшаве. Яны будуць самі стаяць за стойкай

Журналісты выдання Reform.news адкрываюць у Варшаве бар. Навошта ім гэта і адкуль грошы? Распыталі галоўнага рэдактара Фёдара Паўлючэнку.

Фёдар Паўлючэнка і Аляксандр Атрошчанкаў вядуць у ютубе перадачу «Саша, што ты нясеш?!». Скрыншот: nesesh / YouTube

Прычына, чаму журналісты пайшлі ў барную справу, аказалася простай. Справа ў скарачэнні донарскіх грошай — незалежныя беларускія медыя адчуваюць гэтую праблему ўжо не першы год. У канцы 2023‑га каманда Reform.news абвяшчала збор на падтрымку медыя, тады беларусы за два дні сабралі для журналістаў 17 тысяч еўра.

Гісторыя з барам якраз датычыць фінансавання сайта, кажа Паўлючэнка:

«Мы знайшлі інвестара, які выставіў некалькі ўмоў. Асноўная ўмова — частка прыбытку ад гэтага бара будзе ісці на падтрымку рэдакцыі Reform.news. Вось такая простая манетызацыя.

Насамрэч грошы невялікія. Дзякуй, што знайшоўся інвестар, які падтрымаў ідэю. Безумоўна, мы ўкладаем і частку ўласных грошай. Але пакуль што гаворка пра невялікія сумы. Мы не маем досведу ў такіх праектах, таму супрацоўнічаем з людзьмі, якія маюць у гэтым досвед».

Фёдар Паўлючэнка. Фота: «Белсат»

Новы бар будзе мець назву Redakcja.

«Асноўная ідэя — зрабіць журналісцкі бар. Мы спрабуем стварыць такую прастору, каб гэта быў не толькі бізнэс, але і прастора для журналісцкай дзейнасці. Паспрабуем там ствараць нашы падкасты, спадзяемся, што будзем там часткова запісваць [шоу] «Саша, што ты нясеш?!». 

Таксама спадзяёмся, што беларускія і не толькі беларускія журналісты, якія працуюць у Варшаве, будуць наведваць гэтае месца і карыстацца магчымасцямі памяшкання. Яно дазваляе запісваць інтэрв’ю, ладзіць нейкія івэнты. Шмат хто з беларусаў адкрывае зусім невялічкія бары на некалькі чалавек, гэтае памяшканне будзе трошкі большае».

У першыя месяцы, кажа Паўлючэнка, журналісты Reform.news збіраюцца самі працаваць у бары, хаця і будзе складана сумяшчаць гэта з асноўнай працай. Ён заўважае, што ў журналістаў яго медыя няма офіса, дзе яны маглі б разам працаваць, таму для гэтага будуць выкарыстоўваць і памяшканне бара.

Пакуль што праект на ранняй стадыі:

«Мы толькі знайшлі месца для бара, гэта добрае памяшканне ў цэнтры Варшавы з дзяржаўнай арэндай, то-бок цэны не такія, як на камерцыйным рынку. Пакуль што маем магчымасць рабіць там патроху рамонт. Яшчэ ёсць пытанні бюракратычныя, пытанні з атрыманнем ліцэнзіі, таму, магчыма, у гэтым годзе яшчэ не запрацуем.

Спадзяёмся, што ў бліжэйшыя месяцы чатыры мы зробім гэтыя справы. У нашых інтарэсах хутчэй пачаць працаваць, бо мы ўжо плацім грошы за арэнду».

Паўлючэнка дзеліцца, што пакуль стваральнікі бара і самі не ведаюць, у колькі ім канчаткова абыдзецца адкрыццё ўстановы, але разлік на невялікія грошы. У праекта шмат саінвестараў.

Паводле слоў Паўлючэнкі, ён сам укладае суму памерам у адзін-два сярэднееўрапейскія месячныя заробкі.

Праз усё гэта, кажа Фёдар, і дызайн, і абсталяванне ў бары будуць недарагія. Магчыма, у працэсе атрымаецца ашчадзіць, напрыклад, набыць няновае абсталяванне.

Паўлючэнка прызнае, што праект мае свае рызыкі:

«Тое, што ў нас няма досведу працы ў такім бізнэсе, стварае перашкоды. Адчуваю рызыку, што можа не атрымацца, шмат якія [падобныя] праекты не ўзляталі. Але штосьці мне падказвае, што наша аўдыторыя нас падтрымае. І ўвогуле ў Варшаве, наколькі я разумею, жыве больш за 80 тысяч беларусаў. Спадзяюся, што яны даведаюцца пра гэтае месца і будуць яго часцей наведваць».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Filipp
    29.10.2025
    Жадаю поспехаў!
  • Xto
    29.10.2025
    Хороший тамада и конкурсы хорошие. Мая павага.
  • Про-ко-по
    29.10.2025
    Indrid Cold, Не напружвайся. Ніводзін бізнэс у грамадскім харчаваньні, які задумваўся як хобі, ды яшчэ з абмяжаваным бюджэтам, ніколі не быў паспяховым. Год максімум.

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Кілеру банды Марозава выставілі абвінавачванне4

Амерыканская разведка: Пуцін як ніколі раней цвёрды ў намеры працягваць вайну15

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай13

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў8

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў4

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць