Грамадства1414

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы

На закрыццё Літвой пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю адгукнуліся лукашэнкаўскія СМІ і «эксперты». Разбіраем асноўныя наратывы беларускай прапаганды.

Фота: «Ашмянскі веснік»

«Мэта — ізаляваць Калінінградскую вобласць»

З такой гучнай заявай выступіў тэлеграм-канал «Невальфовіч», які звязваюць з Радай бяспекі Беларусі.

«Ніякіх доказаў, што дроны ці кантрабандныя метэазонды прыляцелі з Беларусі, не пададзена», — сцвярджаюць аўтары і вылучаюць версіі аб тым, што «ў планах НАТА анэксія Калініградскай вобласці. 

Хоць ніякіх такіх планаў у прыродзе не існуе, менавіта гэтае тлумачэнне дысцыплінавана перадрукавалі розныя мінскія і рэгіянальныя СМІ і каналы.

Адпаведна ім сцэнар «выгнання Расіі з Усходняй Прусіі» абмяркоўвалі камандуючы арміяй Літвы Вальдэмарас Рупшыс і начальнік Генеральнага штаба Польшчы Раймунд Анджэйчак ужо ўвосень 2022 года.

«Пад прыкрыццём вучэнняў Альянс пастаянна адпрацоўвае ў гэтым раёне сцэнары захопу расійскіх тэрыторый», — працягваюць аўтары і тлумачаць: «Адзінае чыгуначнае злучэнне напрамую з Калінінграда ў Расію праходзіць праз тэрыторыю Літвы і Беларусі. Ціск на Расію будзе ісці праз спробы поўнай ізаляцыі расійскага рэгіёна».

Спасылаючыся на неназваныя «справаздачы Захаду», аўтары сцвярджаюць, што «эскалацыя ў раёне Сувалкскага калідора з пашырэннем зоны канфлікту на Арктычны рэгіён планавалася ўжо ў 2025 годзе. Але прыбалтыйцы з палякамі і астатнімі ўпіраюцца. Вось і даводзіцца Лондану, Бруселю і Вашынгтону кіраваць імі ў ручным рэжыме, абяцаючы за гэта ўсебаковую падтрымку».

Гэтае хлуслівае паведамленне цалкам перадрукавалі ў сваіх тэлеграм-каналах, у прыватнасці, афіцыйная абласная «Гродзенская праўда» і Рыгор Азаронак.

Насамрэч, Літва захавала транзіт у Калінінград, рашэнне аб закрыцці мяжы не распаўсюджваецца на транзітных пасажыраў і грузы.

«Адпрацоўка блакады Калінінграда»

У падобным ключы тлумачыць канфлікт і праўладны палітолаг-камуніст Андрэй Лазуткін у сваім артыкуле на старонках афіцыйнай абласной «Мінскай праўды».

Аўтар сцвярджае, што дзеянні Літвы, як і ранейшае 13‑дзённае закрыццё мяжы Польшчай, — гэта «адпрацоўка сухапутнай блакады Калінінграда», узгодненая з Брусэлем — хоць доказаў гэтаму не існуе. Палітолаг даводзіць, што афіцыйныя тлумачэнні, такія як барацьба з кантрабанднымі дронамі, з'яўляюцца толькі прыкрыццём для рэалізацыі ваенна-палітычных планаў.

«Па форме такія дзеянні з'яўляюцца падпарогавымі — пралічанай правакацыяй, якая не павінна стаць падставай для аб'яўлення вайны. Гэта значыць, Расіі не абвяшчаюць вайну адкрыта, але пад надуманай падставай блакуюць доступ да яе суб'екта».

На думку Лазуткіна, каб пазбегнуць прамога адказу Расіі, НАТА будзе выкарыстоўваць шэраг фармальна не звязаных паміж сабой ілжывых падстаў для блакады. Ён сцвярджае, што, ствараючы вобраз пагрозы з боку Беларусі і Расіі, краіны ўсходняга фланга НАТА імкнуцца атрымаць дадатковае фінансаванне ад Еўрасаюза на абаронныя праекты.

Лазуткін «прагназуе», што пасля сухапутнай блакады можа рушыць услед і марская, што прывядзе да прамога ваеннага супрацьстаяння на Балтыцы:

«Вядома, застанецца забеспячэнне Калінінградскай вобласці па Балтыцы, але і там на падставе барацьбы з «шэрымі танкерамі» натаўцы могуць разгарнуць марскую групоўку. <…> Адпаведна, Расія будзе вымушана выставіць на Балтыцы ваенныя канвоі».

«Літве патрэбны не вынік, а працэс — хочуць зарабіць на барацьбе з прыдуманымі пагрозамі. Але даб'юцца толькі таго, што ў краіне знікнуць цыгарэты — і з гэтай нагоды ў рускіх ёсць выраз «перад смерцю не накурышся», — ажыўляе свой тэкст палітолаг.

«Літоўскі тэатр абсурду»

«Гродзенская праўда» на сваім сайце апулікавала і рэпартаж, падрыхтаваны журналістамі «Ашмянскага весніка» (на сайце раёнкі яго пакуль няма).

«Узрост і стан людзей, якія сталі закладнікамі бязвыхаднай сітуацыі, сумежны бок не хвалюе. Ужо нават чэргі для грамадзян сталі нормай. Страшнейшае — гэта невядомасць: ці адкрыюць мяжу і калі», — пішуць аўтары і даюць слова як дальнабойшчыкам («мы — людзі прызвычаеныя», «лічу, што тут літоўцы вінаватыя»), так і простым людзям, якія перасякаюць мяжу з дзецьмі («У чым мы вінаватыя? Якое дачыненне да гэтага мы маем?», «Мяркую, рашэнне ідзе зверху. Крыўдна толькі, што пакутаваць даводзіцца нам, звычайным людзям»).

«Колькі будзе працягвацца гэты спектакль літоўскага тэатра абсурду? (…) Што будзе далей, ніхто не ведае», — пішуць прапагандысты.

«Жорсткасць на мяжы»

Звязаны з МЗС Беларусі Telegram-канал «Глас МИДа» ў допісе пад назвай «Жорсткасць на мяжы» апісвае сітуацыю, якая склалася з-за дзеянняў Літвы, як «сапраўдную лабараторыю па выпрабаванні межаў чалавечага цярпення».

Паводле канала, звычайныя людзі — шматдзетная маці з Германіі, кіроўцы-дальнабойшчыкі і падарожнікі — сталі «паддоследнымі», «закладнікамі абсурднай сітуацыі» і «аб'ектамі ў жорсткім эксперыменце пад назвай «пагранічны садызм».

Аўтары з прэс-службы МЗС абвінавачваць літоўскія ўлады, што тыя «абвяшчаюць паветраныя шары «экзістэнцыйнай пагрозай»», і пры гэтым «спакойна назіраюць, як у дзяцей у прыгранічнай зоне пачынаецца істэрыка», лічачы прымальным «пакідаць людзей без вады, ежы і медыцынскай дапамогі».

Канал МЗС выкарыстоўвае сітуацыю для распальвання варожасці да суседніх краін. Гучыць і абвінавачванне ў нацызме — тое самае, якое выкарыстоўвалася для апраўдання нападу на Украіну. На думку аўтараў, гэта не проста некампетэнтнасць, а «праява той самай ментальнасці, якая калісьці дазваляла лічыць адных людзей «вышэйшымі» за іншых». У гэтым яны бачаць «зародак тэорыі расавай перавагі», якая дазваляе беспакарана прычыняць пакуты іншым.

У завяршэнне допісу падкрэсліваецца, што Беларусь працягвае працаваць у нармальным рэжыме і адкрыта да супрацоўніцтва. Аднак, як рэзюмуе канал, здаецца, што суседзяў «больш прываблівае роля вучоных-садыстаў, якія дзень пры дні ставяць новыя доследы над жывымі людзьмі».

«Трэба разбірацца»

«Там ужо вецер у іншы бок дзьме, яны нас абвінавачваюць, што да іх нейкі зонд заляцеў. (…) Калі пачынаеш удумвацца, аказваецца, што там умоў надвор'я нават не было, каб туды нешта прыляцела», — заявіў прапагандыст Вадзім Баравік ў ранішнім эфіры Alfa Radio і «СБ. Беларусь сегодня», каментуючы закрыццё мяжы.

На думку Баравіка, замест таго каб публічна абвінавачваць беларускія ўлады, трэба было «па лініі спецслужбаў, па лініі пагранкамітэтаў ініцыяваць дыялог і ініцыяваць магчымасць вырашэння тых ці іншых момантаў».

«Канкрэтна трэба разбірацца. (…) Разбярыцеся. (…) Вы бачыце, што там заляцела, адкуль і якое дачыненне мае да гэтага беларуская ўлада? (…) У вас што, няма кантрабанды? У вас няма нейкіх злачынстваў з боку асоб і вашых грамадзян?»

Баравік падкрэсліў, што лічыць закрыццё межаў контрпрадуктыўным крокам, які ў першую чаргу шкодзіць грамадзянам саміх гэтых краін, а таксама парушае транзіт, у тым ліку ў Калінінград.

«Вы што, хочаце яшчэ большага абвастрэння з Расіяй? Вам гэта патрэбна?» — задае рытарычнае пытанне палітолаг і заклікаў кіравацца ў прыгранічнай палітыцы «здаровым сэнсам і вялікай адказнасцю», асабліва ва ўмовах напружанай абстаноўкі ў рэгіёне («калі побач з намі ўсё ідзе па-жывому, на вастрыі»).

У якасці прыкладу канструктыўнага падыходу ён прыводзіць дзеянні беларускага боку, які, паводле яго слоў, «заўсёды стараецца выслухаць, пагаварыць і пайсці насустрач», згадваючы перанос вайсковых вучэнняў.

«Палякам хапіла некалькі дзён для таго, каб адмовіцца ад няправільнага рашэння. Што, выйгралі ад гэтага прымежныя раёны Польшчы, калі там казалі, што некаторыя прымежныя раёны жывуць толькі за кошт транзіту? Але зараз што, краіны Балтыі ад гэтага выйгралі? Таму я лічу, што трэба ўсё ж такі нам адыходзіць ад такога роду эксцэсаў, я маю на ўвазе з боку нашых калегаў у краінах Балтыі, і жыць мірна, як суседзі, як мы гэта і ініцыюем».

Сёння стала вядома, што мяжа будзе закрыта як мінімум да серады.

«Замест таго, каб наладзіць камунікацыю, Вільня працягвае ісці па шляху эскалацыі», — грозна заяўляе тэлеграм-канал «Невальфовіч».

Варта адзначыць, што многія дзяржаўныя і дазволеныя недзяржаўныя СМІ, паведамляючы пра часовае закрыццё мяжы, зусім не называюць яго прычынаў.

Так беларускае тэлебачанне ў сваіх навінах расказала толькі пра чацвёрты выпадак закрыцця мяжы за тыдзень і звярнула ўвагу на яго наступствы для простых грамадзян («стварае бязвыхадную сітуацыю») і вадзіцеляў грузавікоў («звыкла з улікам таго, што літоўцы і так працуюць у 10 разоў павальней, чым дазваляюць магчымасці»).

Каментары14

  • Ёсік
    27.10.2025
    Чаго вы так ныеце аб тым апендыксе Калінінградзе, яны мо чакаюць, каб хутчэй стаць Кенігсбергам ды зваліць на захад, а не пастаўляць свежае мяса для вайны ва Украіне.
  • Набеглі сотні ботаў
    27.10.2025
    Апраўдання гібрыднай агрэсіі з боку лукашэнкаўскай Беларусі няма! Гэта агрэссія, гэта атака на інфраструктуру, паводлі міжнароднага права, таму 4 стаття НАТА АБАВЯЗКОВА. Абавязкова прыняць меры па прадухіленню распаўсюджвання гібрыднай агрэсіі, як з дапамогай зялёных чалавечкаў, якія НЕ маюць бесперашкодна заходзіць на тэрыторыю Літвы, пад выглядам турыстаў ці вандраўнікоў, таксама трэба зрабіць немагчымай перакідання грузаў праз мяжу, якую агрэссар выкарыстоўвае як крыніцу сродкаў для прадоўжэнны атак на інфраструктуру. Літоўцы ўсё правільна зрабілі, а гэбухе прывітання!
  • Ёсік
    27.10.2025
    Выпрабаваньне чалавечага цярпеньня - гэта больш за 30 гадоў абслугоўваць клан лукашэнкі. Церпім гэта, сьцерпім і зачыненыя межы.

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады27

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская14

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»9

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады27

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць