Свет88

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам

Прэзідэнт ЗША напісаў у Truth Social, што прычынай стаў фэйкавы рэкламны ролік, які нібыта аплацілі ўлады канадскай правінцыі Антарыа.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

У ім, цытуе Трамп паведамленне Фонду Рональда Рэйгана, быў без дазволу фонду выкарыстаны зроблены ў 1987 годзе запіс выступлення на радыё тагачаснага прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана пра свабоду гандлю і імпартныя пошліны, паведамляе Бі-бі-сі.

«У сувязі з іх абуральнымі паводзінамі ўсе гандлёвыя перамовы з Канадай неадкладна спыняюцца», — напісаў Трамп.

Рэйган, які быў прэзідэнтам ЗША ў 1981—1989 гадах, памёр у 2004 годзе.

Раней Трамп увёў 35%-ныя тарыфы на імпарт з Канады, за выключэннем тавараў, што падпадаюць пад умовы пагаднення аб свабодным гандлі ЗША з Мексікай і Канадай, якое Трамп заключыў падчас свайго першага тэрміну. Трамп таксама ўвёў пошліны на метал і аўтамабілі з Канады.

Ён ужо абвяшчаў пра спыненне перамоваў з Канадай гэтым летам, патлумачыўшы гэта падаткам на амерыканскі бігтэх. Неўзабаве падатак быў адменены.

Каментары8

  • стыль вар'ята
    24.10.2025
    ага
  • Ну-ну
    24.10.2025
    Але «прыгнёт свабоды слова», «цэнзура» і г.д. – гэта пры Байдэне і «леваках», не пераблытайце, ага...
  • Жвір
    24.10.2025
    Расхістае Трамп сваю краіну, на радасьць кітайцам і Крамля.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць