Свет1313

«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі

Прэм'ер-міністр Венгрыі мае намер прадэманстраваць, што «венгерскі народ не хоча вайны».

Віктар Орбан. Фото: Thanassis Stavrakis / AP

Віктар Орбан абвясціў аб пачатку збору подпісаў супраць абарончага плана Еўрасаюза. Гэтая стратэгія па абароне ад Расіі абмяркоўвалася на саміце ў Капенгагене.

Венгерскі прэм'ер заявіў, што яго краіне гэты план не патрэбны.

«Некалькі тыдняў таму ў Капенгагене быў прадстаўлены Брусельскі ваенны план: Еўропа плаціць, украінцы ваюйце, і Расія будзе вычарпаная. Мы не ведалі, колькі гэта каштуе і колькі гэта будзе доўжыцца. Замест стратэгіі брусельцы аддаліся летуценням», — напісаў Орбан у фэйсбуку.

Ён абвінаваціў Брусель у арганізацыі інфармацыйнай кампаніі супраць Венгрыі.

«Я ясна даў зразумець у Даніі: мы такога не просім. З тых часоў яны пачалі кампанію супраць Венгрыі. Арсенал велізарны. Абвінавачванні ў шпіянажы, скандалы з фальшывымі навінамі і юрыдычныя трукі. Яны пайшлі супраць нас у Бруселі і мабілізавалі сваіх унутраных прадстаўнікоў таксама», — паскардзіўся Орбан.

Ён заявіў, што не можа сядзець склаўшы рукі і проста назіраць. Таму Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана Еўрасаюза.

«Трэба яшчэ раз прадэманстраваць, што венгерскі народ не хоча вайны. Вось чаму сёння пачынаем збор подпісаў супраць ваенных планаў Бруселя. Мы будзем там у кожным горадзе і ў кожнай вёсцы, таму што зараз нам патрэбныя ўсе міралюбівыя венгры!» — напісаў Орбан.

У Капенгагене лідары краін ЕС абмяркоўвалі, у прыватнасці, стварэнне сцяны дронаў для абароны ад расійскіх правакацый, а таксама каардынацыю маніторынгу паветранага руху. У саміце ўдзельнічаў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каментары13

  • Cпециальная венгерская операция
    11.10.2025
    Русский солдат-осободитель зайдет в каждую венгерскую деревню, отблагодарить.
  • Ой-ой
    11.10.2025
    Можаце даць панараму ўласнай вёскі Орбана
    Хіба што прыгонных няма
  • Троянский конь
    11.10.2025
    Венгрию нужно на годик лишить права голоса и финансирования и Орбан переедет в Ростов.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць