Грамадства11

Галубы і вароны захапілі цэнтр Брэста

Плошча Свабоды ў Брэсце зноў пад птушынай аблогай — вароны, галкі і галубы ператварылі ўтульны сквер у сапраўдную базу для адпачынку. Лаўкі, плітка і помнікі за дзень пакрываюцца памётам, а пах стаіць такі, што хочацца хутчэй прайсці міма, піша выданне «Першы».

Фота ілюстрацыйнае

Птушкі вярнуліся

Некалькі гадоў таму ў Брэсце на плошчы Свабоды паставілі спецыяльныя прылады для адпужвання птушак. Гэтыя «пужалкі» выдавалі трывожныя гукі, падобныя да сігналаў небяспекі. Спачатку гэта сапраўды дапамагала: вароны і галкі, пачуўшы сігнал, разляталіся. Але хутка яны зразумелі, што пагрозы няма, і вярнуліся на сваё звыклае месца.

«Круцілі запісы — і птушкі сапраўды разляталіся. Але праходзіць тыдзень — і яны ўжо не рэагуюць», — расказвае дырэктар Брэсцкай ЖКГ Андрэй Гашаў.

Паводле яго слоў, абсталяванне знялі, бо эфект быў часовым.

Пасля таго як «птушыныя сігналы» прыбралі, сквер зноў аказаўся пад аблогай. Камеры назірання фіксуюць дзясяткі птушыных чарод, а дворнікі скардзяцца, што не паспяваюць прыбіраць тэрыторыю.

«Прамываем плітку і лаўкі штодня, а праз пару гадзін усё зноў у памёце», — кажуць камунальнікі.

Камунальнікі клічуць вучоных

Каб не паўтараць памылак, Брэсцкае ЖКГ звярнулася да спецыялістаў з Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі. Вучоныя прапануюць комплексны падыход: сумяшчаць гук, святло і рух.

Загадчык лабараторыі аптымізацыі экасістэм Віктар Дзямянчык тлумачыць:

«Птушкі не любяць імпульснае святло, асабліва з інфрачырвонай падсветкай. Можна выкарыстоўваць дроны, паветраных змеяў, а таксама рухомыя пудзілы. У комплексе гэта дасць вынік».

Вучоны дадае, што цёплыя зімы спрыяюць міграцыі крумкачовых і галубоў з паўночных рэгіёнаў — цяпер яны зімуюць проста ў Брэсце. Ежы хапае: кантэйнерныя пляцоўкі і цёплыя нішы пад дахамі становяцца для іх ідэальным прытулкам.

Відэа ў TikTok

Гісторыя з варонамі і галубамі выклікала абмеркаванне ў сацсетках. Пасля дэмантажу «пужалак» карыстальнікі TikTok пачалі выкладаць відэа з Плошчы Свабоды. На кадрах відаць, як лаўкі аблепленыя птушкамі, а прайсці па дарожках амаль немагчыма.

«Смярдзіць жудасна, прайсці нельга, а галубы літаральна з галавы не злятаюць», — пішуць карыстальнікі.

У каментарыях прапануюць розныя меры:

«Прыбраць усе старыя дрэвы і пасадзіць маладыя — будзе светла і чыста»;

«Патруціць»;

«А можна зладзіць выязное сакалінае паляванне».

Эксперты з інфалініі «Зялёны тэлефон» выкарыстоўваюць іншыя метады: рухомыя пудзілы, дроны і бясшумныя адпужвальнікі.

@belarus_360 В Бресте убрали «пугалки» (птичьи сирены), которыми власти пытались отпугнуть ворон и голубей на площади Свободы. После этого сквер вновь покрыт птичьим помётом и стоит сильный запах. Местные жители жалуются, что на лавочки невозможно сесть, по аллеям пройти — птицы заняли территорию. «Пугалки» были временной мерой. Теперь эксперты от инфолинии «Зеленый Телефон» предлагают использовать другие методы: движущиеся чучела, дроны или незвуковые отпугиватели. #брест #птицы #голуби #вороны #жалобы ♬ оригинальный звук - Belarus_360

Галубы на падсветцы

Асабліва пакутуюць жыхары дамоў на вуліцы Леніна. Галубы аблюбавалі святлодыёдныя стужкі пад дахамі, дзе цёпла і ўтульна. Нават пасля ўстаноўкі металічных шыпоў і калючых стужак птушкі не пакінулі свае «кватэры».

«Падлічана, што адзін голуб штогод пакідае на фасадах, асфальце і помніках да 12 кілаграмаў памёту, які, як кіслата, раз’ядае любую паверхню», — кажа жыхар дома Валянцін Яжэлаў.

На яго думку, найлепшая прафілактыка — проста перастаць падкормліваць птушак.

«Самы просты спосаб пазбавіцца ад галубоў — не карміць іх, тады яны самі разляцяцца. Але забароны на кармленне галубоў у нас няма».

Як змагаюцца з птушкамі ў іншых краінах

У Вялікабрытаніі і Германіі выкарыстоўваюць ястрабаў і сокалаў для адпужвання варон. У Вене дзейнічаюць патрулі, якія штрафуюць тых, хто корміць галубоў. У некаторых гарадах у корм дадаюць рэчывы, што зніжаюць здольнасць да размнажэння.

А ў Брэсце жыхары чакаюць ад уладаў ужывання новых тэхналогій і вырашэння непрыемнай праблемы.

Каментары1

  • Берасьце - Літоу́скае
    10.11.2025
    Зьнішчыць у́ скверы савецкія помнікі , замест йіх паставіць манумэнт Свободы

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць