Свет66

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану

У 2024 годзе Расія зарабіла на продажы ўрану ў ЗША каля 750 мільёнаў даляраў, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пленарнай сесіі Міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай», падкрэсліўшы, што яна працягвае зарабляць на гэтым і цяпер, прытым нават у большых аб'ёмах.

Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP

Па словах Уладзіміра Пуціна, Расія з'яўляецца другім па велічыні пастаўшчыком ўрану на амерыканскі рынак.

«За першыя паўгода бягучага года мы прадалі ў ЗША ўрану больш чым на 800 мільёнаў долараў. Думаю, што па выніках гэтага года гэта будзе звыш мільярда даляраў. Цяпер ужо праглядаецца, што ў 2026 годзе будзе звыш 800 мільёнаў даляраў.

Таму гэтая праца працягваецца. Амерыканцы купляюць наш уран, таму што выгадна. І правільна робяць», — сказаў ён.

Таксама падчас выступлення Пуцін зрабіў камплімент прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, сказаўшы, што калі б у 2022 годзе прэзідэнтам ЗША быў бы ён, то вайна Расіі і Украіны не пачалася б.

Каментары6

  • Мільёны vs мільярды
    02.10.2025
    А колькі зарабляе Расія на продажы Еўропе газу (асабліва звадкаванага) і нафты Пуцін не расказаў? Няхай раскажа пра свае гешэфты з Еўропай.
  • Ціханоўскі за Трампа
    02.10.2025
    Лапідар, Сяргей Ціханоўскі падтрымлівае Трампа.
  • Ёсік
    03.10.2025
    Пуцін казаў, што 500! мільёнаў расейцаў скарысталіся ільготнай іпатэкай.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць30

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам28

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок2

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць30

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць