Свет1616

У Трампа «хутка заканчваецца» цярпенне, ён анансаваў новыя санкцыі супраць Расіі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго цярпенне ў адносінах да Уладзіміра Пуціна «хутка заканчваецца», і анансаваў новыя санкцыі супраць расійскага банкаўскага сектара і нафтавай галіны.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

У інтэрв’ю Fox News Трамп адзначыў:

«Цярпенне, можна сказаць, ужо заканчваецца і заканчваецца хутка. Мы збіраемся ўвесці вельмі жорсткія санкцыі супраць банкаў, а таксама ўдарыць па нафце і ўвесці тарыфы».

Трамп нагадаў, што раней ужо ўводзіў павышаныя пошліны супраць Індыі, якая стала найбуйнейшым пакупніком расійскай нафты, і прызнаў, што гэта выклікала напружанне ў адносінах паміж Вашынгтонам і Нью-Дэлі.

Адказваючы на пытанне пра магчымасць урэгулявання канфлікту ва Украіне, Трамп заявіў, што не ўпэўнены ў гатоўнасці Расіі да перамоў. Пры гэтым ён адзначыў, што і Уладзімір Зяленскі не заўсёды дэманстраваў гатоўнасць да дыялогу:

«Для танга патрэбныя двое. Калі Пуцін гатовы, Зяленскі не хоча. Калі Зяленскі хоча, Пуцін адмаўляецца. Зараз Зяленскі хоча, а Пуцін пад пытаннем».

Паводле інфармацыі выдання Politico, еўрапейскім лідарам удалося пераканаць Трампа ў тым, што Пуцін не гатовы завяршыць вайну, і таму трэба ўзмацняць ціск.

Дыпламат ЕС адзначыў: «Нарэшце Трамп на нашым баку».

Аднак паміж ЗША і Еўрасаюзам застаюцца рознагалоссі адносна таго, як менавіта ўзмацняць санкцыі.

Вашынгтон прапануе разам з ЕС увесці 100-працэнтныя тарыфы супраць краін, якія купляюць расійскія энерганосьбіты, і абмежаваць як экспарт, так і імпарт тавараў, каб не дапусціць перадачы Расіі тэхналогій падвойнага прызначэння.

У Бруселі ж лічаць, што трэба канцэнтравацца ў першую чаргу на санкцыях супраць канкрэтных банкаў і кампаній.

Акрамя таго, адміністрацыя Трампа нібыта прапануе Еўропе пачаць прамую канфіскацыю замарожаных расійскіх рэзерваў (каля €200 мільярдаў іх знаходзіцца ў ЕС), каб выкарыстоўваць іх не толькі праз прыбытак ад інвестыцый, але і непасрэдна для фінансавання дапамогі Украіне.

Каментары16

  • Момант ісціны
    12.09.2025
    "адміністрацыя Трампа нібыта прапануе Еўропе пачаць прамую канфіскацыю замарожаных расійскіх рэзерваў (каля €200 мільярдаў іх знаходзіцца ў ЕС), каб выкарыстоўваць іх не толькі праз прыбытак ад інвестыцый, але і непасрэдна для фінансавання дапамогі Украіне"

    Вось зараз і пабачым, ці пачне Еўропа рэальныя дзеянні па рэальным аслабленні Расеі, ці пачне віляць.
  • Данат на русоріз
    12.09.2025
    Найлепшыя санкцыі гэта інвестыцыі ў ЗСУ, якія лепш за ўсіх у сьвеце ведаюць як ператварыць звычайных расіян на харошых.
  • Андрусь
    12.09.2025
    Санкции европейцев смех.

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову43

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы3

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»22

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць