Амерыканскія сенатары рапрацавалі праект закона ад прызнанні Расіі і Беларусі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму
У ЗША група сенатараў — рэспубліканец Ліндсі Грэм і дэмакраты Рычард Блюменталь, Эмі Клабушар і Кэці Брыт — прапанавалі праект закона, паводле якога Беларусь і Расія могуць быць прызнаныя дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму, калі яны не вернуць больш за 19 тысяч украінскіх дзяцей, вывезеных падчас вайны, паведамляе Axios.

Цяпер у падобным спісе ва ўсім свеце знаходзяцца толькі Куба, Іран, КНДР і Сірыя.
Ліндсі Грэм, выступаючы ў Кіеве, падкрэсліў, што трапіць у гэты спіс складана, але Расія, паводле яго слоў, «заслужыла гэтае права». Ён заявіў, што будзе дамагацца, каб ініцыятыву як мага хутчэй разгледзелі абедзве партыі ў Сенаце.
«Расія ўварвалася ва Украіну і, як мы мяркуем, вывезла 19 546 дзяцей, адарваўшы іх ад сем’яў. Які правільны адказ? Трэба дзейнічаць. Давайце ўсе разам падымем азадкі і пакажам, што гэта абсалютна непрымальна», — сказаў Грэм.
Паралельна сенатары прасоўваюць яшчэ адзін санкцыйны пакет. У ім прапануецца ўзмацніць эканамічны ціск на Расію, калі Пуцін адмовіцца ад перамоў з Украінай, і ўвесці 500-працэнтныя мыты на тавары з тых краін, якія працягваюць купляць расійскую нафту. У гэтага законапраекта ўжо больш за 80 сааўтараў.
Грэм адзначыў, што ён вядзе актыўныя перамовы з Белым домам, і большасць рознагалоссяў ужо знятая. Далей ён мае намер абмеркаваць вынясенне законапраекта на галасаванне з лідарам рэспубліканцаў Джонам Цьюнам, які прызнаў, што ў Кангрэсе «ўзрасла цікавасць да больш жорсткага адказу на дзеянні Масквы».
Дадатковым штуршком для новых ініцыятыў стала нядаўняе парушэнне расійскімі дронамі паветранай прасторы Польшчы, калі вайскоўцы Польшчы і НАТА збілі больш за дзясятак лятальных апаратаў.
Каментары
трамп превратил в балаган Сенат США, Пентагон, ЦРУ, ФБР.....и как результат этого, балаганом стало НАТО.