Грамадства33

Абвешчаны тэрміны пачатку рэстаўрацыі млына ў Лошыцкім парку і былой Валадаркі

 Аб планах па аднаўленні гістарычных аб’ектаў у сталічным Лошыцкім парку і Пішчалаўскага замка (былога СІЗА на Валадарскага) расказаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, пішуць Мінск-Навіны.

Ілюстрацыя Мінкультуры

Пасля завяршэння рэканструкцыі гістарычнай забудовы паблізу Лошыцкага парку ў ім застаюцца два аб’екты, якія патрабуюць увагі. Гэта капліца і млын. Па словах Кухарава, па іх распрацоўваецца праектная дакументацыя, а пачаць рэстаўрацыю плануецца ў 2026 годзе. У гэтым дапамогуць знойдзеныя выявы, на якіх будынкі адлюстраваны ў першародным выглядзе.

Акрамя таго, ідзе праектаванне па Пішчалаўскім замку (былога СІЗА на Валадарскага), якому ў 2025-м спаўняецца 200 гадоў. Яго збіраюцца рэканструяваць і ўключыць у экскурсійны маршрут па гістарычным цэнтры Мінска, зрабіўшы часткай гарадской прасторы.

— Ужо ў канцы года прыступім да работ там і, думаю, Пішчалаўскі замак стане ўпрыгожаннем горада Мінска, — растлумачыў старшыня Мінгарвыканкама. — Там будуць аб’екты грамадскага харчавання, гандлю, а таксама магчымасць арганізоўваць розныя мерапрыемствы. Ёсць дамоўленасць з нашым рыцарскім клубам, які таксама будзе іх ладзіць, каб дух даўніны, дух замка захоўваўся.

Каментары3

  • Мінскія патрыкі
    15.09.2025
    Бранч на Валадарцы, ноч у Амерыканцы
  • Ганка
    15.09.2025
    Пры чым тут рыцары да пішчалаўскага замка? Во дзе клоўны, зьнеслі стары Менск і хочуць стварыць бутафорыю з турэмнага замка. Цырк.
  • Барадзед
    15.09.2025
    Затхлая пещера.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках25

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць