Грамадства1212

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»

Фінал конкурсу «Міс Беларусь — 2025», які адбыўся ў Мінску 12 верасня, не застаўся па-за ўвагай беларусаў. Падзея, на якой традыцыйна прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка, выклікала ў сеціве сапраўдную буру эмоцый. Сабралі самыя папулярныя меркаванні.

Пераможца конкурсу — 18‑гадовая навучэнка Наваполацкага музычнага каледжа Алена Кучарук. Фота: ONT.BY

«Лепш бы на лячэнне дзяцей аддалі»

@belarusfakty Что думают белорусы о конкурсе «Мисс Беларусь» #новостибеларуси #беларусьновости #миссбеларусь #минск #лукашенко ♬ Aglow (Intro) - Slowed Down Version - Karamel Kel

Галоўнай тэмай для абурэння стала пытанне мэтазгоднасці выдаткаў на конкурс. Многія лічаць, што гэтыя грошы маглі б пайсці на больш надзённыя патрэбы краіны і яе грамадзян.

«Колькі ўжо можна выбіраць гэтых міс, потым кожную трэба некуды прыстроіць. Якія грошы сыходзяць на гэтыя мерапрыемствы, лепш бы на лячэнне хворых дзяцей аддалі».

Гэтую думку падтрымліваюць і іншыя карыстальнікі, праводзячы балючыя паралелі:

«Паміраюць дзеткі ў анкацэнтры, а нехта дэфілюе».

«Лепш бы ў медыцыну ці хворым дзецям усё гэта пайшло. Не вельмі правільна грошы пайшлі».

Гучаць і больш канкрэтныя прапановы, на што можна было б патраціць бюджэт шоу:

«Дарогі рамантуйце! Просім нават не асфальт, хаця было абяцана. Пражываюць пенсіянеры. Выдаткуйце кошт гэтага шоу на патрэбы народа».

Прагнозы на будучыню пераможцы

Не менш папулярнай аказалася тэма далейшай кар’еры пераможцы. Карыстальнікі сеціва з іроніяй прагназуюць ёй хуткі ўзлёт па службовай лесвіцы.

«Праз некалькі месяцаў гэта Алена стане чыноўніцай».

Гучаць і больш прамыя намёкі на сапраўдныя, на думку каментатараў, мэты конкурсу:

«Выбраў сабе чарговую».

«Зараз у гарэм дадасць».

«Падобна, новую Васілевіч сабе выбіраў».

«Хто сябе цэніць, туды не пойдзе»

Шмат хто выказвае сумневы ў тым, што на конкурс трапляюць самыя прыгожыя дзяўчаты краіны. На думку карыстальнікаў, сапраўдная прыгажосць не патрабуе падобных спаборніцтваў.

«Хто сябе цэніць, туды не пойдзе. Па горадзе ходзяць такія прыгажуні! У нас у Гродне прыгажуні дзяўчаты, ім і кастынг не трэба. Яны і так прыгажуні!»

Гэты пункт гледжання падзяляюць многія:

«Такіх прыгажунь поўна ў сёлах нават без касметыкі».

Іншыя меркаванні

Сярод папулярных каментарыяў таксама сустракаюцца сумневы ў справядлівасці выбару журы:

«Рыгоравіч, пагадзіся, першае ж месца не яе. Там былі больш вартыя за яе».

Асобнай крытыцы падвергнуўся знешні выгляд пераможцы, які, на думку некаторых, не адпавядае яе ўзросту:

«Ёй 18? Я думала, усе 35».

Нарэшце, некаторыя каментатары лічаць, што дарагія падарункі, як, напрыклад, аўтамабіль для пераможцы, варта было б уручаць прадстаўнікам іншых, больш карысных для грамадства прафесій.

«Чаму красовер не падарыць таму, хто прынёс карысць краіне?»

«А камбайнерам — уй».

Каментары12

  • Барадзед
    14.09.2025
    Она небось на флейте мастерски играет.
  • Ваш кэп
    14.09.2025
    Раздевайтесь и работайте.
  • Квасъ
    14.09.2025
    Все участницы прошли огонь, воду и синие пальцы.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць