На беларуска-ўкраінскай мяжы 4 верасня адбылося аб'яднанне сем'яў: па пяць расійскіх і пяць украінскіх сем’яў сустрэліся са сваімі блізкімі.

Абмен прайшоў у Гомельскай вобласці з удзелам прадстаўнікоў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) і беларускіх уладаў. Украінскі амбудсмен Дзмітрый Лубінец паведаміў, што яго офіс разам з МКЧК 4 верасня вывезлі з акупаваных тэрыторый 8 украінцаў. Ролю ў гэтым беларускага боку ён не ўдакладніў.
Перад гэтым 24 жніўня Украіна і Расія правялі абмен ваеннапалоннымі з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Сёлета ўжо адбыліся 17 этапаў абмену, а ў 2024 годзе — 12. Усяго ж, паводле даных старшыні КДБ Івана Церцеля, на тэрыторыі краіны з пачатку вайны праведзена 38 аперацый абмену паміж Украінай і Расіяй.
Каментары