Культура1414

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Навагрудскі замак — адна з галоўных візітовак Беларусі і сімвал моцы Вялікага Княства Літоўскага. Летась скончыўся першы этап яго аднаўлення, які змяніў выгляд руінаў і традыцыйныя краявіды з Замкавай гары — не ўсе аказаліся рады пераменам.

Фарны касцёл і Навагрудскі замак з боку Малога замка. Фота: Нацыянальнае агенцтва па турызме

Што з’явілася

У часе пятага этапу рэканструкцыі на Замкавай гары выраслі новыя ўчасткі абарончых муроў вышынёй да трох метраў, якія раней часткова былі засыпаныя зямлёй. Надбудаваныя сцены ўтварылі візуальна замкнёны перыметр паміж Касцельнай вежай і Шчытоўкай. Перад уваходам усталявалі масіўныя металічныя вароты. Фундаменты Пасадскай і Уваходнай вежаў прыстасавалі пад аглядныя пляцоўкі.

Агульны выгляд пляцоўкі Навагрудскага замка. Фота: сацсеткі

Работы прадугледжвалі кансервацыю руін праслаў сцен: раскапаныя рэшткі сцен расчышчаліся, умацоўваліся і набудоўваліся. Надбудаваныя муры атрымалі правільныя геаметрычныя абрысы, якія кантрастуюць з разваламі камянёў, які можна было пабачыць на замку раней — выразнага адрознення аўтэнтычнага і сучаснага патрабуюць міжнародныя дакументы па рэстаўрацыі. 

Замак адкрыўся для наведвальнікаў у верасні мінулага года. Тэрыторыя стала платнай, хоць цана чыста сімвалічная — 1 рубель.

Адбудаваны контур замкавых сцен. Фота: сацсеткі

Чаму людзі абураюцца

Наведвальнікі адзначаюць: новая муроўка схавала ад вачэй стромыя схілы гары і шырокія краявіды, якія стваралі асаблівую рамантыку замчышча.

Аглядныя пляцоўка ў адной з вежаў замка. Фота: сацсеткі

«Не ўбачыш цяпер стромы схіл гары, не ўявіш харугвы крыжакоў у бяскрайніх далях. Новыя пакаленні будуць толькі дзівіцца, што ў наш час тут дух займала ад захаплення», — пішуць яны ў сацсетках.

Турысты таксама наракаюць на праектныя рашэнні, што, прыкладам, нахіл верхняй часткі мура, зроблены для таго, каб па ім не маглі хадзіць людзі, мае ўхіл унутр замка, так што вада і снег будуць сцякаць не вонкі, а на яго пляцоўку. 

Крытыкі параўноўваюць новыя сцены з быццам бы «навабудам» у Крэве, маўляў, можна было паказаць сцены замка брукам, а не ўзводзіць імітацыю старых сцен. А патрачаныя на гэтыя работы грошы накіраваць на выратаванне ўнікальных храмаў і сядзіб Беларусі.

Уваход у адну з вежаў Навагрудскага замка. Фота: сацсеткі

Што кажуць спецыялісты

Спецыялісты ў сферы аховы спадчыны тлумачаць: аднаўленне вялося па метадалогіі кансервацыі, каб абараніць старажытны мур ад далейшага разбурэння. Новыя рады камянёў служаць «каронкай», якая не дазваляе ападкам разбураць аўтэнтычныя рэшткі.

Аднак ёсць і праблема празрыстасці. Праект рэканструкцыі не выносіўся на грамадскае абмеркаванне, а справаздачы застаюцца ў архівах. Як адзначаюць эксперты, у Беларусі нават няма ў вольным доступе актуальнага плана замка — даследчыкі дагэтуль карыстаюцца польскімі схемамі 1930-х гадоў.

Што далей

Шосты этап рэстаўрацыі закране цэнтральную вежу Шчытоўку. Тут плануецца стварыць музей з археалагічнымі знаходкамі і экспазіцыямі пра гісторыю замка. Хоць з яе аднаўленнем ужо спазніліся — раней казалі, што работы павінны пачацца ў 2025 годзе. 

Каментары14

  • Найперш не галасі!
    04.09.2025
    "паказаць сцены брукам"
    Брук, брукаванка брукаваная дарога гэта пад нагамі, не?
  • Сымон
    04.09.2025
    Галоўнае - гэта "упрыгожыць" рэшткі замка лукашысцкай анучай. Выглядае абсурдна і агідна.
  • Жыве Беларусь
    04.09.2025
    Калі б была добрая у́лада у́се б замкі можна было б аднавіць разам з палацамі, сядзібамі і гэтак далей...

Цяпер чытаюць

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно16

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя28

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам7

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі5

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»6

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА3

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно16

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць