Каментары да артыкула

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

  • Ого
    04.09.2025
    Дык мо яны і мінскае мора выкапалі?
  • пра тое самае кажa самы вядомы ў свеце Гісторык, Т. Снайдэр
    04.09.2025
    Ого, маёр ці падпалкоўнік ? Менскае мора. пра тое самае кажa самы вядомы ў свеце Гісторык, Т. Снайдэр. УСІХ Каго цікавіць наша гісторыя : https://www.youtube.com/watch?v=yd0oWMZVhsI
  • Ёлдас
    04.09.2025
    Гэта ліцьвінізм!
  • Рэальнасьць
    04.09.2025
    Ёлдас, Не. Гэта проста генетыка.
  • Гумилев
    04.09.2025
    Даже я рассмеялся. Такое чепухи даже большевики не додумались придумать.
  • А,ну конечно
    04.09.2025
    Гумилев, само собой. Ведь тебе со школьной скамьи вдалбливали,что главные славяне—русские,а остальные «младшие» братья и прочее ассорти.
    А то,что у этих 300 лет было тюркское иго,непоправимо исковеркавшее их генофонд ,тебе в школе не говорили по понятным причинам.
    Ну, иди смейся дальше.
  • Ну вось
    04.09.2025
    "На пытанне, што стала штуршком той хвалі міграцыі з Беларусі і Украіны, пэўнага адказу навукоўцы пакуль не маюць." - ну як гэта "ня маюць" , калі я яшчэ некалькі гадоў назад чытаў кароткі агляд працы аднаго чэшскага прафэсара, дзе ён даказвае, што распаўсюд славян па Яўропе адбыўся менавіта з-за паступовага ўсыхання агромнага прэснаводнага вадаёма так звананага "мора Герадота", які знаходзіўся там, дзе зараз самыя найвялікшыя балоты Яўропы, то бок НА СТЫКЕ ЦЯПЕРАШНІХ БЕЛАРУСІ І ЎКРАІНЫ. Гэтае агромнае прэснаводнае мора асталося пасля таяння ледавікоў. Яго ўсыханне і, як следства, забалочванне прывялі да вялікіх змен у першую чаргу ў харчовых, гандлёвых і кліматычных ланцужках тагачаснага тутэйшага СЛАВЯНСКАГА насельніцтва, што запусьціла хвалі міграцыі.
  • Ведама
    04.09.2025
    Ну вось,
    якія ў нас тут прычыны міграцыі.

    Нейкі крэпкі славянін завёўся.

    і паехалі праславяне па хостэлах.
  • Нат
    04.09.2025
    Ну усё. Цяпер не толькі Вільня наша??))))))
  • Квасъ
    04.09.2025
    Уау! Источник очень серьезный. Это интересно.
  • Свабодны чалавек
    04.09.2025
    Галоўнае, каб не БЕЛОРУССІЯ
  • Paliašuk
    04.09.2025
    Цікавая інфармацыя, якая падкрэслівае значэнне рэгіёна як Heartland'у Еўропы, прынамсі славянскай яе часткі. Пры нармальнай уладзе маглі б з гэтага турыстычную замануху зрабіць, беларускую мову прасоўваць як самую старажытную і аўтэнтычную славянскую...
    Шкада, што продкі яе вырашылі развіваць сярод лясоў і балот, а не мігравалі да Адрыятыкі ці Чорнага мора, як усе нармальныя людзі.))
  • .
    04.09.2025
    Цэнтр "контуру 5" недзе паміж Краснай Гарой і Суражам. Большасць займае басейн Іпуці і Беседзі (абедзве ракі - прытокі Сожа), з усходу - трохі басейн Судасці (прыток Дзесны).

    Цікава, ці супадзе гэта з арэалам распаўсюджвання нейкай археалагічнай культуры.

    Па даследаваннях беларускага генетыка Мікуліча, кансалідацыя беларускага этнасу адбывалася на працягу 130-140 пакаленняў, умоўна з 1500 г. да н.э. Дата гэтага даследавання 972± 250 г. да н.э. даволі блізкая, калі ўлічыць умоўнасць падлікаў 25 год на 1 пакаленне і тое, што сучасныя метады аналізу ДНК палепшыліся.
  • Ж
    04.09.2025
    А сланоў? Сланоў жа таксама радзіма!
  • Літвін
    04.09.2025
    А нашая вялікая руськая (літоўская) мова, крыніца з якой пачаліся рэкі славянскіх моў.
  • Жвір
    04.09.2025
    Вынікае, што мае рацыю тутэйшы Valadzimir, ніякіх балтаў не існавала, у тым ліку і ў час калі люцічы ўтварылі першую дзяржаву Літву, і заўважце, гэта адбылося раней, чым на Балканах зарадзілася Дукля й Зэта ! Жамойты/Самагіты і блізка не стаялі.
  • Што за міграцыя з Беларусі і Украіны
    04.09.2025
    Ні Беларусі, ні Украіны ў тыя часы не існавала. Не трэба прыцягваць сучасныя краіны да даўнейшых падзей.
  • Жвір
    04.09.2025
    Што за міграцыя з Беларусі і Украіны, а як вам патлумачыць геаграфічны рэгіён ? Па-мойму, самы лепшы варыянт, гэта па рэгіёну знаходжаньня цяперашніх дзяржаў. Гэта хутка й ясна, і не патрабуе корпацца ў каардынатах. А за адно, як тут ідзе размова пра генетычныя дасьледваньні, цераз назву краіны добра ўспрымаецца інфармацыя пра народ, якога гэта тычыцца, бо адбываецца атаесамленьне. :)
  • Hooch
    04.09.2025
    Жыве Беларусь ад Одры да Аляскі!😉
  • Абу
    04.09.2025
    Ну дык гэта: Наша Варшава, наша Сафія, наша Прага...
  • Знаўца
    04.09.2025
    За сталінскім часам група археолагаў знайшла побач з Петрыковам, на правым беразе Прыпяці старадаўняе паселішча славян, датаванае V ст н. э., са ўсімі прыкметамі славянскай культуры. На той момант гэта было самае старадаўняе паселішча славян з вядомых навуцы. Але завяршыць і аформіць навуковае даследаванне археолагі не паспелі - іх расстралялі. Прыкладна ў той жа час пад Прагай была знойдзеная яшчэ адна стаянка старажытных славян. Тамтэйшым навукоўцам пашэньціла болей, яны засталіся жывымі і аформілі свае навуковыя даследаванні. Таму старадаўняя славянская культура сёння называецца пражскай, а магла бы называцца петрыкоўскай.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць