Грамадства44

Памёр Юрый Конышка

Аршанскага прыхільніка Зянона Пазняка і дэмакратычных перамен у родным горадзе не стала 21 ліпеня, але пра гэтую сумную навіну стала вядома толькі цяпер, піша «Віцебская вясна». Юрый Конышка пайшоў у лепшы свет на 80-м годзе жыцця, пакінуўшы па сабе добрую памяць ва ўсіх сяброў і блізкіх.

Юрый Конышка

У Оршы ён быў прыкметнай асобай. Інвалід з дзяцінства, ен заўважна кульгаў і перасоўваўся пераважна на ровары. Шмат гадоў працаваў кухарам, і да апошніх год любіў гэты занятак. Пад сваімі вокнамі у звычайным пяціпавярховіку на ўскраіне горада ён разбіў маленькі гародчык — бо на пенсію надта добра не пражывеш. Але як бы цяжка ні было, Юрый Конышка заўсёды ставіўся з аптымізмам да любых выпрабаванняў.

У 2017 годзе, ужо 73-гадовым пенсіянерам, ён стаў адным з удзельнікаў аршанскага Маршу недармаедаў. За гэта суд аштрафаваў Юрыя Конышку на 115 рублёў — на той час 5 базавых велічынь. Яшчэ раней яго судзілі за ўдзел у пікеце з плакатам «Лукашызм знішчае Беларусь».

Юрый Конышка быў адным з самых першых удзельнікаў акцый памяці па ўшанаванні ахвяраў сталінскіх рэпрэсій на Кабыляцкай гары, якія праводзіліся ў Оршы яшчэ з канца 1980-х.

У 2002 годзе ён па ўласнай ініцыятыве вырашыў запрасіць на Дзяды аршанцаў праз мясцовы тэлеканал «Скіф». Ен заказаў платную абвестку і заплаціў за гэта свае ўласныя грошы. Але абвестку да эфіру не дапусцілі: нягледзячы на тое, што тэлекампанія мела недзяржаўны статус, супрацоўнікі патэлефанавалі ў выканкам і «параіліся» з уладамі. У выканкаме, канешне, забаранілі даваць такую абвестку. Страчаныя грошы Конышку давялося «выбіваць» праз суд, і ён перамог. Гэтая гісторыя разляцелася вельмі хутка, і пра месца забойстваў бязвінных ахвяраў даведалася ў шмат разоў болей землякоў, чым магло ўбачыць па тэлевізары…

Пра Юрыя Конышку можна расказваць доўга — як ён на сваім ровары распаўсюджваў незалежныя выданні, як прыязжаў на ім на ўрачыстасці з нагоды Аршанскай бітвы, як удзельнічаў практычна ва ўсіх мерапрыемствах, якія ладзіла аршанская дэмакратычная супольнасць. Няхай добрыя справы гэтага прынцыповага і адважнага чалавека застануцца ў нашай памяці.

Каментары4

  • імя
    04.09.2025
    Светлая памяць светламу беларусу!
  • Беларускі патрыёт
    04.09.2025
    Вечная яму памяць. Жыве Беларусь!
  • Андрусь
    05.09.2025
    Слаўны чалавек. Вечная памяць.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць