Грамадства1515

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду

У нейкі момант укінулі галасы за іншага студэнта, але ён нядоўга пратрымаўся ў пераможцах.

У БДУІР праходзіць галасаванне за званне студэнта года. У тэлеграм-канале БРСМа ўніверсітэта можна было падтрымаць аднаго з пяці кандыдатаў.

У канала ўсяго каля 800 падпісчыкаў, але пра галасаванне даведаліся і за межамі ўніверсітэта. Інтэрнаўты сталі масава галасаваць за студэнтку Паліну Шаболду. 

У нейкі момант былі ўкінутыя галасы за студэнта Аляксандра Квартальнага, і ён вырваўся наперад з 60% галасоў.

Скрышот: сацсеткі

Але пасля ўсё ж народная падтрымка зрабіла сваю справу, і ў лідарах зноў апынулася Паліна Шаболда. Яна ў выніку і перамагла ў конкурсе БДУІР «Студэнт года анлайн».

На гэты момант у галасаванні паўдзельнічала каля 35 тысяч чалавек. У самім універсітэце вучыцца 15 тысяч чалавек.

Паліна Шаболда вучыцца на другім курсе факультэта камп'ютарнага праектавання БДУІРа. Дзяўчына з Бабруйска, займалася ў ансамблі танца «Пацешкі» і шмат выступала на сцэне ў родным горадзе.

Фота: _ Poteshki_ / Instagram
Фота: brsm_bsuir / Telegram

Каментары15

  • Андрусь
    06.11.2025
    Яна, пэўна, не ведае, што пры атрыманні пашпарта ў 14 гадоў можна прозвішча змяніць. Ці ён падабаецца быць шаболдаю?
  • Лол
    06.11.2025
    Сёння навіны як на першае красавіка....
  • Праходзіў побач
    06.11.2025
    Зайшоў і прагаласаваў, каб увесь свет ведаў, што нават найлепшыя з брсмшчыкаў усё адно шаболды

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове1

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць