У выніку самай маштабнай за ўсю вайну атакі на энергетычную сістэму Украіны Расія вывела з ладу ўсе дзяржаўныя цеплаэлектрастанцыі краіны, якія належаць кампаніі «Цэнтрэнерга». Пра гэта паведаміла ў афіцыйнай заяве само прадпрыемства.

У паведамленні гаворыцца, што па энергетычных аб’ектах было выпушчана беспрэцэдэнтная колькасць ракет і беспілотнікаў, якія некалькі хвілін запар білі па тых жа станцыях, што нядаўна аднавілі пасля мінулых атак у 2024 годзе.
«Сёння ноччу вораг адначасова атакаваў усю нашу генерацыю. Нашы ЦЭС — не вайсковыя аб'екты, у нас працуюць цывільныя людзі. Мы спыніліся. Цяпер — нуль генерацыі. Нуль! Мы страцілі тое, што аднаўлялі ў кругласутачным рэжыме. Цалкам!» — паведамляе «Цэнтрэнерга».
Нягледзячы на маштаб разбурэнняў, прадпрыемства паабяцала аднавіць працу.
«Бо іншага выбару няма. Украіна нязломная! Украінцаў не зламаць!», — гаворыцца ў паведамленні.
Кампанія «Цэнтрэнерга» кіруе трыма буйнымі цеплаэлектрастанцыямі — Зміёўскай у Харкаўскай вобласці, Трыпольскай у Кіеўскай і Вуглягорскай у Данецкай (апошняя размешчаная на тэрыторыі, акупаванай расійскімі войскамі).
Атака адбылася ноччу 8 лістапада. Расійская армія выкарыстала ракеты розных тыпаў і дроны-камікадзэ, што прывяло да сур’ёзных перабояў у энергазабеспячэнні па ўсёй Украіне.
У шэрагу рэгіёнаў былі ўведзеныя аварыйныя адключэнні электраэнергіі. У Кіеве святло выключалі двойчы, а графікі стабілізацыйных адключэнняў павялічылі. Асабліва моцна пацярпеў Крамянчуг, які цалкам застаўся без электразабеспячэння.
Таксама былі праблемы з транспартам: цягнікі рухаліся з затрымкамі, а праход праз дзяржаўную мяжу Украіны на некалькі гадзін спыняўся праз збой у базе даных мытні, выкліканы пашкоджаннем энергетычных аб’ектаў.
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары