Грамадства88

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай

Случакі, што жывуць на вуліцы Леніна, заўважылі дзіўную сітуацыю ў іх мясцовасці. На дзіцячай пляцоўцы, якую толькі нядаўна зрабілі, з’явілася агароджвальная стужка. Хоць здавалася, што пляцоўка ўжо была гатовая для выкарыстання, піша BGMedia.

Фота: s-k.by

У мясцовых чатах жыхары пачалі спрачацца, у чым можа быць праблема. Cпачатку яны падумалі, што стужку маглі павесіць супрацоўнікі камунальных службаў праз тое, што пляцоўка магла быць не да канца зробленая. Але потым высветлілася, што камунальнікі тут ні пры чым.

Стужку павесіла жыхарка суседняга дома — пенсіянерка, якой не спадабалася, дзе менавіта ўзвялі пляцоўку. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў рэгіянальнай газеце «Слуцкі край».

ограждающая лента на детской площадке
Агароджвальная стужка на дзіцячай пляцоўцы. Фота мясцовай жыхаркі

Як расказваюць мясцовыя жыхары, апантанасць жанчыны дайшла да таго, што яна з самай раніцы сядзела на лаўцы і сачыла, каб ніхто з дзяцей не падышоў да турнікоў ці не пачаў гуляць на новай пляцоўцы. Дзеці таксама сутыкнуліся з агрэсіяй з боку іншых пенсіянерак, у выніку яны баяліся нават блізка падысці да гэтага месца.

Людзі тэлефанавалі ў ЖКГ, каб прыбраць гэтую стужку. Але ў выніку гэта зрабіла адна з жыхарак дома, бо на яе думку, «ім давялося б доўга чакаць». Але і гэта не адбылося без перашкодаў. Стужку доўгі час не давалі сарваць пенсіянеры, якія актыўна назіралі за пляцоўкай. Паводле слоў мясцовых, яны нават скаардынаваліся паміж сабой і завязалі на стужцы вузлы, каб яе было складана прыбраць.

Для многіх жыхароў сітуацыя выглядае не проста дзіўна, а абсурдна. У каментарах людзі прапануюць розныя спосабы «вырашыць праблему са злымі пенсіянеркамі»:

«Тут не міліцыю, а хуткую трэба выклікаць — разам з санітарамі»;

«Давайце ўвечары збярэмся ўсім чатам і самі з усім разбярэмся»;

«Выклікайце МНС на бабулек!».

Цяпер на дзіцячай пляцоўцы агароджы ўжо няма. Цікава, што камунальнікі далі афіцыйны адказ са спазненнем — яны паабяцалі зняць стужку, якой на той момант ужо даўно не было.

Каментары8

  • Суповой пакетик
    08.11.2025
    А я что говорю? Злая старуха - это куда более разрушительное, неприятное и к тому же шумное явление, нежели самый активный ребенок. И это говорю я, прожившая тридцать лет в доме, в котором был встроенный детский сад с открытой площадкой. То есть я могу себе представить, что такое вопящие дети, но моего отношения к престарелым злыдням это не меняет!
  • бабки молодцы
    08.11.2025
    правильно, под окнами не место для токсичных спиногрызов!
  • Бабушка Вера Павловна
    08.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць