Нацыянальная акадэмія мастацтва і навукі гуказапісу ЗША ўчора абвясціла спіс намінантаў на прэмію «Grammy Awards 2026», уручэнне якой адбудзецца 1 лютага.

Больш за ўсіх намінацый атрымаў Kendrick Lamar — 9 намінацый, Lady Gaga мае 7. Bad Bunny, Sabrina Carpenter і Leon Thomas — па 6.
У намінацыі «Песня года» — наступныя прэтэндэнты:
- Abracadabra — Лэдзі Гага
- Anxiety — Doechii
- Apt. — Розэ і Бруна Марс
- DtMF — Bad Bunny
- Golden — Ejae, Одры Нуна і Рэй Амі
- Luther — Кендрык Ламар і SZA
- Manchild — Сабрына Карпентэр
- Wildflower — Білі Айліш
«Golden» выконваюць Ejae, Одры Нуна і Рэй Амі па-англійску і па-карэйску.
Яны граюць персанажаў выдуманага жаночага K-pop-гурта Huntr/x у анімацыйным музычным фэнтэзі-фільме «K-pop: паляўнічыя на дэманаў».
Ejae і Рэй Амі нарадзіліся ў Сеуле, а Одры Нуна (Одры Чу) мае карэйскія карані.
У гісторыі «Грэмі» толькі аднойчы перамагала песня не на англійскай. Гэта было ў 1959 годзе, і тады перамог Даменіка Мадунья з Volare па-італьянску, і яе, напэўна, чулі ўсе.
У намінацыі «Запіс года» на «Грэмі» будуць змагацца:
- DtMF — Bad Bunny
- Manchild — Сабрына Карпентэр
- Anxiety — Doechii
- Wildflower — Білі Айліш
- Abracadabra — Лэдзі Гага
- Luther — Кендрык Ламар и SZA
- The Subway — Чапэл Рон
- Apt. — Розэ і Бруна Марс
Намінацыя «Альбом года»:
- Debí Tirar Más Fotos — Bad Bunny
- Swag — Джасцін Бібер
- Manʼs Best Friend — Сабрына Карпентэр
- Let God Sort Em Out» — Clipse, Pusha T і Malice
- Mayhem — Лэдзі Гага
- GNX — Кендрык Ламар
- Mutt — Леон Томас
- Chromakopia — Tyler, the Creator
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары