Свет66

Памёр нобелеўскі лаўрэат, які адкрыў структуру ДНК

Амерыканскі навуковец Джэймс Уотсан, які разам з Фрэнсісам Крыкам адкрыў структуру ДНК, памёр 6 лістапада на 97‑м годзе жыцця ў хоспісе на Лонг-Айлендзе (ЗША).

Джэймс Уотсан. Фота: AP Photo / Ivan Sekretarev

Уотсан быў адным з найбольш вядомых біёлагаў і генетыкаў ХХ стагоддзя. Ён кіраваў знакамітай лабараторыяй у Колд-Спрынг-Харбары з 1968 да 2007 года. У паведамленні гэтай установы адзначаецца яго вялікі ўнёсак у развіццё навукі, адукацыі і грамадскай дзейнасці.

Разам з Фрэнсісам Крыкам Джэймс Уотсан у 1953 годзе расшыфраваў структуру малекулы ДНК. За гэтае адкрыццё Уотсан і Крык у 1962 годзе разам з Морысам Уілкінсам атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.

Акрамя таго, Джэймс Уотсан быў першым кіраўніком праекта «Геном чалавека» і быў узнагароджаны Прэзідэнцкім медалём свабоды і Нацыянальным медалём навукі. Дзякуючы яго дзейнасці лабараторыя ў Колд-Спрынг-Харбары стала адной з вядучых навуковых устаноў свету.

Аднак у 1990‑х гадах Уотсан неаднаразова рабіў супярэчлівыя і абразлівыя выказванні, якія называлі расісцкімі. У 2019 годзе лабараторыя пазбавіла яго за гэта ўсіх ганаровых званняў і ўзнагарод.

Каментары6

  • чытач
    08.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • чытач
    08.11.2025
    АТГЦ, рэнтгенаструктурны аналіз. Радыёграфія не мае да гэтага дачыненьня.
  • АТГЦ
    08.11.2025
    чытач, у падставе радыёструктурнага аналіза ляжыць радыёграфія.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ29

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць