Таўшчыня лёду ў тым месцы складала менш за 5 сантыметраў.

У нядзелю раніцай работнікі Расонскага раённага аддзела надзвычайных сітуацый выявілі ў палонцы мясцовага возера цела чалавека.

Як сцвярджаецца, таўшчыня лёду ў тым месцы складала менш за 5 сантыметраў.
Дастаць загінулага змаглі толькі з дапамогай вадалазаў і работнікаў Таварыства выратавання на вадзе. Мужчыну было 55 гадоў.
Па словах яго жонкі, яе муж знік, пайшоўшы на рыбалку яшчэ ў суботу раніцай. Але калі ён не вярнуўся дадому, яна звярнулася ў міліцыю.
Каментары