Свет22

Кім Чэн Ын пераабраны на пасаду старшыні дзяржаўных спраў КНДР. Яго аднагалосна абраў тамтэйшы ВНС

Пераабранне адбылося на Вярхоўным народным сходзе КНДР, што прайшоў учора, 22 сакавіка. 

Фота: KCNA

Кім Чэн Ын пераабраны на пасаду старшыні дзяржаўных спраў КНДР

«ВНС пятнаццатага склікання ўрачыста абвясціў усяму свету гістарычнае рашэнне аб вылучэнні на найвышэйшую пасаду Рэспублікі выбітнага кіраўніка чучхэйскай рэвалюцыі таварыша Кім Чэн Ына паводле адзінай волі і спадзяванняў усяго карэйскага народа», — паведаміла Паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва».

З прапановай аб пераабранні Кім Чэн Ына выступіў дэпутат Лі Іль Хван. Ён заявіў: «На гэтай планеце толькі моцны мае права абараняць годнасць і бяспеку дзяржавы, і менавіта веліч таварыша Кім Чэн Ына з’яўляецца галоўнай сілай Карэі. Магутнасць Карэі заключаецца не толькі ў узбраенні, але і ў перакананасці ў самаразвіцці і палітычнай смеласці кіраўніка. Яшчэ адна сіла — гэта адзінства і згуртаванасць усяго грамадства, дзе воля кіраўніка стала воляй народа. У гэтай краіне ёсць верны народ, які, нават у цяжкасцях, падтрымлівае ідэі кіраўніка, і ёсць узброеныя сілы, якія лічаць абсалютную адданасць абавязкам».

Фота: KCNA

Кім Чэн Ын кіруе КНДР з 2011 года, Перад гэтым кіравалі яго дзед Кім Ір Сэн (1949—1994) і бацька Чэн Ір (1994-2011)

Каментары2

  • Ёсік
    23.03.2026
    Цырк нейкі. Здыміце маскі, прызначце царом/каралём, і хай надалей сядзіць у фатэлі. Тое ж і ў Беларусі - не саромеецца нічога, навошта гэтая імітацыя.
  • Русская редакция Центрального телеграфного агентства Кореи
    23.03.2026
    Победа товарища Ким Чен Ына стала возможной благодаря наличию безграничной демократии в нашей стране! После оглашения результатов голосования делегаты ВНС поприветствовали новоизбранного руководителя КНДР бурными аплодисментами! Тех, чьи аплодисменты были недостаточно бурными, арестовали и после их признания в шпионаже в пользу сеульского режима и американских империалистов быстренько расстреляли. Да здравствует чучхе!

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі20

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі20

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць