Свет

Сірыйскі прэзідэнт Ахмед аш-Шараа прыбыў у ЗША з афіцыйным візітам

Прэзідэнт Сірыі Ахмед аш-Шараа прыбыў у Вашынгтон з афіцыйным візітам, паведамляе сірыйскае інфармагенцтва. Візіт стаў магчымы пасля таго, як Вашынгтон выключыў аль-Шараа са спісу асоб, звязаных з тэрарызмам.

Сустрэча Дональда Трампа і часовага прэзідэнта Сірыі Ахмада аш-Шараа ў Эр-Рыядзе, Саудаўская Аравія, 14 мая 2025 года. Фота: Bandar Aljaloud / Saudi Royal Palace via AP, File

Пра гэтае рашэнне амерыканскага ўрада Дзярждэпартамент абвясціў у пятніцу. Як патлумачыў прадстаўнік Дзярждэпа Томі Пігат, гэты крок адлюстроўвае «прагрэс, дасягнуты сірыйскім кіраўніцтвам пасля сыходу Башара Асада і пяцідзесяці з лішкам гадоў рэпрэсій рэжыму», піша BBC.

Паводле яго слоў, цяперашнія ўлады Сірыі выконваюць шэраг патрабаванняў ЗША — у прыватнасці, супрацоўнічаюць у пошуку амерыканцаў, якія прапалі на сірыйскай тэрыторыі, і робяць намаганні па ліквідацыі запасаў хімічнай зброі, якія засталіся ў краіне.

Раней аш-Шараа, які меў сувязі з «Аль-Каідай», лічыўся ў амерыканскім спісе «асабліва небяспечных міжнародных тэрарыстаў», а за яго затрыманне была прызначана ўзнагарода.

Сілы, падтрыманыя Турцыяй і краінамі Персідскага заліва, якія ўзначальвае аш-Шараа, прыйшлі да ўлады ў Сірыі амаль год таму, у выніку імклівага наступлення на Дамаск.

У панядзелак сірыйскі лідар наведае Белы дом, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, які паабяцаў аказаць падтрымку «новай Сірыі».

Саюзнік ЗША Ізраіль выступае супраць збліжэння з Дамаскам і пасля падзення рэжыму Асада нанёс дзясяткі ўдараў па сірыйскай тэрыторыі з мэтай не дапусціць пераходу вайсковага арсенала ў рукі новага ўрада, які Ізраіль лічыць радыкаламі-ісламістамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць