Грамадства

Польшча распачала крымінальную справу за спробу вярбоўкі беларускімі спецслужбамі супрацоўнікаў НАУ

У канцы ліпеня не менш за 10 супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення атрымалі паведамленні ад беларускіх спецслужбаў з прапановамі аб супрацоўніцтве. Паведамленні ўтрымлівалі шантаж, спробы подкупу і абяцанні «пачаць усё з чыстага ліста», пацвердзілі польскія пракуроры.

Павел Латушка. Фота: Аб'яднаны пераходны кабінет

Акруговая пракуратура ў Варшаве распачала крымінальную справу па факце спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, што разглядаецца як дзеянні супраць бяспекі Польшчы. Пра гэта 8 лістапада стала вядома намесніку кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўніку НАУ Паўлу Латушку.

Згодна з афіцыйным паведамленнем, справа была распачата 23 кастрычніка 2025 года па факце накіравання не менш як 10 супрацоўнікам НАУ паведамленняў з прапановамі аб супрацоўніцтве са спецслужбамі Беларусі. Гэтыя дзеянні ўключалі шантаж, спробы подкупу, фінансавую падтрымку і прапановы пачаць усё з «чыстага ліста».

Крымінальная справа распачатая па артыкуле 130 частка 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Польшча. Гэты артыкул датычыцца шпіянажу і прадугледжвае пакаранне ад 5 да 30 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у дзейнасці замежнай разведкі супраць Польшчы.

Павел Латушка адзначыў, што завядзенне справы «пацвярджае сур'ёзнасць і маштабнасць дзеянняў спецслужбаў рэжыму, накіраваных на супрацьдзеянне дзейнасці дэмакратычных структур Беларусі і актывістаў, а таксама стварэнне пагроз бяспецы Рэспублікі Польшча».

Кіраўнік НАУ заклікаў беларусаў, якія сутыкаюцца з пераследам і пагрозамі ад беларускіх спецслужбаў на тэрыторыі Польшчы, інфармаваць пра гэта Акруговую пракуратуру ў Варшаве для абагульнення і расследавання ў рамках адной крымінальнай справы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць