Вайна33

Прэзідэнт ПАР заявіў, што паўднёваафрыканцы, якія ваююць ва Украіне, трапілі ў пастку на Данбасе

Урад Паўднёвай Афрыкі заявіў, што атрымаў сігналы бедства ад 17 грамадзян краіны, якія аказаліся ў складзе фармаванняў наёмнікаў, што ўдзельнічаюць у вайне Расіі з Украінай. Усе яны — мужчыны ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў, якія знаходзяцца ў цяперашні момант у цяжкіх умовах на Данбасе, піша Бі-бі-сі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і Сірыл Рамафоса ў Прэторыі ў красавіку 2025 год. Фота: Themba Hadebe / AP

Пры гэтым у заяве ўладаў не ўдакладняецца, на чыім баку ваююць паўднёваафрыканцы.

Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса даручыў сваім структурам правесці расследаванне і ўстанавіць, пры якіх абставінах гэтыя маладыя людзі былі завербаваныя. На думку ўладаў, іх маглі прывабіць абяцаннямі высокіх заробкаў.

Згодна з паўднёваафрыканскім заканадаўствам, удзел у баявых дзеяннях на баку іншых дзяржаў забаронены, калі толькі гэта не санкцыянавана самім урадам.

Прэс-сакратар офіса Рамафосы Вінсэнт Магвенья паведаміў, што ўлады выкарыстоўваюць дыпламатычныя каналы, каб вярнуць грамадзян ПАР дадому. Вядома, што 16 чалавек родам з правінцыі Квазулу-Натал, адзін — з Усходняга Кейпа.

«Прэзідэнт Рамафоса і ўрад Паўднёвай Афрыкі рашуча асуджаюць эксплуатацыю ўразлівай моладзі асобамі, звязанымі з замежнымі ваеннымі структурамі», — заявіў Магвенья.

Між тым, як устанавіла Бі-бі-сі, Крэмль актыўна пашырае свой уплыў у Афрыцы. Групоўка «Афрыканскі корпус», што кантралюецца Мінабароны Расіяй, фактычна замяніла ПВК «Вагнер» у Заходняй Афрыцы пасля гібелі Яўгена Прыгожына.

Раней, у жніўні, улады ПАР заклікалі маладых жанчын не адгукацца на прапановы працы за мяжой, асабліва ў Расіі. Расследаванне Бі-бі-сі паказала, што дзяўчат з Афрыкі і Паўднёвай Азіі вербавалі для працы на абаронных прадпрыемствах у асаблівай эканамічнай зоне «Алабуга» ў Татарстане.

Па ацэнках, больш за тысячу жанчын былі нанятыя для працы на прадпрыемствах па вытворчасці дронаў і ўзбраенняў. У верасні паліцыя Кеніі паведаміла, што выратавала больш за 20 чалавек з меркаванай сеткі гандлю людзьмі, якая прываблівала іх абяцаннямі працаўладкавання ў Расіі, а насамрэч збіралася адправіць на вайну ва Украіну.

Раней Украіна заяўляла, што ўтрымлівае ў лагерах ваеннапалонных грамадзян Самалі, Сьера-Леонэ, Тога, Кубы і Шры-Ланкі, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на баку Расіі.

Кіеў таксама раней падвяргаўся крытыцы за спробы вербаваць замежных грамадзян, у тым ліку афрыканцаў, для ўдзелу ў баявых дзеяннях на сваім баку.

Каментары3

  • Filipp
    06.11.2025
    "Пры гэтым у заяве ўладаў не ўдакладняецца, на чыім баку ваююць паўднёваафрыканцы."
    Застацца толькі гадаць, гэта УСУ загналі ў пастку гэтых наёмнікаў, ці Масква.
  • Ё
    06.11.2025
    "Кіеў таксама раней падвяргаўся крытыцы за спробы вербаваць замежных грамадзян, у тым ліку афрыканцаў, для ўдзелу ў баявых дзеяннях на сваім баку."

    НН, вам Чат ГПТ піша тэксты, ці вы сапраўды лічыце, што Ўкраіна не мае права вербаваць замежных грамадзян на вайну ? І хто крытыкаваў Украіну, Расія ?
  • На чыім баку?
    06.11.2025
    Сапраўды, загадка

    Людзі атрымліваюць кантракт на працу на высокатэхналагічным прадпрыемстве (збіраць дроны), іх прывозяць у Татарстан. А там, калі на чым трапіліся, адразу добры паліцыянт прапануе кантракт, і тады аніякай страшнай турмы ў далёкай халоднай Сайберыі.

    Танзанійцы і яшчэ нейкія там трапляліся. Мабыць, і з ПАР.

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць