Грамадства44

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз

З канца кастрычніка 2025 года ў Гродне перастаў праходзіць квіз «Vsпомніць VSе». На гэтыя гульні прыходзілі па 50 камандаў, а слоты на рэгістрацыю разляталіся за хвіліну. Па словах арганізатараў, квіз часова прыпынілі праз данос, піша Hrodna.life.

Фота: інстаграм-старонка квіза

«На нас напісалі данос пра тое, што мы на квіз не прапусцілі чалавека з дзяржаўным сцягам і што на нашых гульнях вядучы ў мікрафон дрэнна выказваецца пра краіну, улады і гэтак далей, і да таго падобнае. Вядома, усе вы ведаеце, ніколі такіх выпадкаў не было. І пайшло-паехала. Вельмі непрыстойны прыём… Але мы вернемся. Абавязкова», — напісалі арганізатары ў профілі Instagram.

Квіз з'явіўся ў Гродне ў 2019 годзе. З часам ён вырас да 50+ камандаў і пачаў праходзіць у адной з самых вялікіх залаў горада — у моладзевым цэнтры «Гродна». Потым гульні пад назвай «Vsпомніць VSе» сталі праходзіць і ў іншых гарадах.

Акрамя таго, арганізатары праводзяць квізы і на карпаратывах. Пытанні для гульняў складаюць самі.

Каментары4

  • ШБ
    06.11.2025
    А яшчэ называў земляным чярвяком
  • ўіў
    06.11.2025
    Можа так і трэба. Квіз на расейскай, артыкул на які крыніца на расейскай. А пазней соплі а почему так. Цырк. Хацелі з Расіяй і расейшчынай? Далей хочаце? Атрымлівайце русский мир з усімі яго праявамі.
  • Жыгуль
    06.11.2025
    Шмат у нас яшчэ ваты, якая і сама не жыве, і другім не дае. Ну а мясцовыя бесклапотныя беларусы можа быць стануць бліжэй да зразумення, у якім месцы яны жывуць.

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць6

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк23

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды14

З 1 снежня на ўчастку МКАД забароняць рух ціхаходаў1

Беларускі архітэктар пабываў у Стакгольме і застаўся ў поўным захапленні — не ад багацця, а ад прадуманасці і разнастайнасці21

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць6

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць