Эканоміка66

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі

TikTok ужо даўно перастаў быць толькі пляцоўкай для забаўляльных відэаролікаў. Цяпер сацсетка імкліва трансфармуецца ў магутнага гульца на рынку электроннага гандлю, кідаючы выклік такім платформам, як Amazon. Эксперты называюць пяць фактараў поспеху.

Фота: Nikolas Kokovlis / NurPhoto via Getty Images

Новы канал электроннай камерцыі TikTok Shop набірае папулярнасць значна хутчэй, чым чакалася. Як піша Handelsblatt, усяго праз шэсць месяцаў пасля запуску праз яго была зроблена кожная дзясятая інтэрнэт-пакупка ў Германіі. Пытанне ўжо не ў тым, ці прыжывецца TikTok Shop, а ў тым, як хутка.

Эксперты вылучаюць пяць асноўных прычын, чаму TikTok так паспяхова канкуруе з гігантамі e-commerce.

1. TikTok стварае новую форму электроннай камерцыі

Як адзначаюць эксперты, падыход TikTok Shop процілеглы падыходу іншых вядомых інтэрнэт-маркетплэйсаў. Калі апошнія абслугоўваюць карыстальнікаў, якія ўжо ведаюць, што шукаюць, то TikTok стварае эфект адкрыцця — «discovery commerce».

Праз TikTok Shop прадаюць свае тавары не толькі самі брэнды, але і сотні тысяч дробных і буйных стваральнікаў кантэнту — ад блогераў да вядомых асобаў. Глядач выпадкова бачыць відэа з прадуктам і можа купіць яго адразу ў дадатку, не пакідаючы стужкі.

Гэтая мадэль расце ва ўсім свеце: за два гады з моманту запуску ў ЗША і Вялікабрытаніі ў мінулым годзе глабальны абарот платформы ўжо падвоіўся і дасягнуў $33,2 мільярда.

2. Кітайскі вопыт і тэхналагічны бэкграўнд

Глабальныя лічбы не ўлічваюць абароты ў Кітаі, бо кітайская мацярынская кампанія Bytedance выкарыстоўвае назву TikTok толькі для сваіх платформаў за межамі ўнутранага рынку. У самім Кітаі відэаплатформа называецца Douyin.

TikTok Shop пры сваёй экспансіі ў Еўропу карыстаецца вопытам Douyin. Па словах экспертаў, Douyin у Кітаі ўжо з'яўляецца дамінуючай сілай у электронным гандлі. Летась яна зарабіла $490 мільярдаў.

Кампанія-уладальнік шмат гадоў удасканальвала лагістыку, апрацоўку плацяжоў і рэкамендацыйныя алгарытмы. У выніку ў Еўропе TikTok стаў першай платформай, дзе сацсеткі і гандаль цалкам інтэграваныя — тое, што не ўдалося Facebook і Instagram.

Стэнд TikTok на 4‑й Сусветнай выставе лічбавага гандлю ў Ханчжоу (правінцыя Чжэцзян, Кітай). 25 верасня 2025 года. Фота: CFOTO / Future Publishing via Getty Images

3. Ахоп усіх пакаленняў

Доўгі час TikTok асацыяваўся з падлеткамі і танцавальнымі ролікамі, але цяпер палова карыстальнікаў старэйшыя за 30 гадоў. Напрыклад, у Германіі 34% пакупнікоў належаць да пакалення Z (народжаныя пасля 1995 года), 33% — гэта прадстаўнікі пакалення X (народжаныя паміж 1960 і 1979 гадамі).

У абароце гэта відавочна яшчэ больш, бо старэйшае пакаленне звычайна мае большую пакупніцкую здольнасць. На пакаленне X прыпадае 36% абароту, а на пакаленне Z — 32%.

4. Асартымент, які хутка пашыраецца

Піянерамі продажаў праз TikTok Shop у Германіі былі пераважна касметычныя брэнды, такія як Nivea або L’Oreal, якія і так актыўныя ў сацыяльных сетках. Спачатку гэтыя брэнды сапраўды дамінавалі: праз шэсць тыдняў пасля старту ў Германіі на касметыку і сродкі для догляду прыпадала 46% абароту TikTok Shop. Аднак гэта хутка змянілася.

Цяпер найбольш прыбытковай катэгорыяй тавараў з'яўляюцца камп’ютары, электроніка і адпаведныя аксэсуары (кабелі, навушнікі) з доляй 20%; катэгорыя прыгажосці апусцілася да 16%.

Гэтаму спрыяюць і такія брэнды, як Philips. Вытворца адкрыў для сябе Live-стрымы — шоу, дзе прадаўцы ў жывым эфіры рэкламуюць тавары цягам некалькіх гадзін. Хітом продажаў Philips праз гэтыя стрымы сталі дарагія прылады для эпіляцыі коштам да 400 еўра.

5. Кліенты TikTok купляюць часта і шмат

Эксперты бачаць не проста разавыя поспехі ад цікаўных кліентаў, а ўстойлівы рост ахопу і абароту. Так, адзін вытворца харчовых дабавак назірае ў сваім TikTok Shop штомесячны рост абароту больш чым на 30% з красавіка.

У тыктоку брэнды вельмі выйграюць дзякуючы велізарнай колькасці незалежных стваральнікаў кантэнту. Кожны з іх, дэманструючы тавар сваёй аўдыторыі, стварае эфект сарафаннага радыё ў вялікім маштабе. Напрыклад, модны брэнд Creamy Fabrics раздаў тысячу бодзі блогерам — і дасягнуў сярэднетыднёвага росту продажаў на 78%.

Тое, наколькі каштоўнымі з'яўляюцца кліенты, якія прыходзяць праз TikTok, пацвярджаюць і лічбы. У той час як сярэдні нямецкі інтэрнэт-кліент штогод выдаткоўвае 2036 еўра, пакупнікі TikTok трацяць на 30% больш — 2672 еўра. І робяць яны ў сярэднім 47 пакупак на год, што на 40% больш за сярэдні паказчык.

Эксперты адзначаюць: калі цяперашнія тэмпы захаваюцца, то ўжо ў гэтым годзе TikTok Shop можа стаць адным з наймацнейшых гульцоў еўрапейскага інтэрнэт-гандлю — нароўні з гігантамі, якія выбудоўвалі свае платформы дзесяцігоддзямі.

Каментары6

  • даведка
    05.11.2025
    Philips батареек для компьютеров нет в продаже в Беларуси, а есть в РФ и Украине.
  • Käufer
    05.11.2025
    странно, я ежедневно сижу на крупнейшем немецком портале скидок mydealz и ни разу не слышал даже слова TikTok shop, и никто не обсуждал это и не запостил акции с этого шопа. У немцев вообще довольно негативное отношение к китайским шопам типа aliexpress, temu, shein. А когда немецкий амазон начал рекламировать свой аналог китайских магазинов Haul, немцы его осмеяли
  • не такі, як ёсць
    05.11.2025
    Тык-тык сама па сабе ванітная сац. сетка, каб праз яго яшчэ і купляць штосьці ….

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку2

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года14

За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў3

Герхард Шродэр зноў заклікаў не «дэманізаваць» Расію. Яму рэзка адказалі9

На «залатым паўвостраве» ў цэнтры Мінска хочуць знесці велізарны завод і пабудаваць жыллё7

Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра малы ледавіковы перыяд і тое, як пахаладанне змяніла ход гісторыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць