Грамадства1111

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ

У Мінску працягваецца рэканструкцыя комплексу каталіцкага храма святога Сымона і святой Алены, вядомага як Чырвоны касцёл. Свежыя фота, як прасоўваюцца працы, выданне Katolik.life заўважыла ў адной з сацсетак.

Афіцыйнай інфармацыі пра ход рэканструкцыі няма, у парафіі таксама не было аб'яў на гэты конт.

Работы пачаліся летам і павінны завяршыцца да студзеня 2027 года. Таму вернікі пачалі зваротны адлік і спадзяюцца, што да адкрыцця храма, закрытага ўжо больш за тры гады, засталося крыху больш за адзін год.

Праўда, пакуль няма ніякай яснасці, ці ўпусцяць парафію ў Чырвоны касцёл пасля завяршэння рэканструкцыі.

Былы пробашч касцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк у сваім нядаўнім відэа казаў пра тое, што расцэньвае рэканструкцыю як «пасільную дапамогу дзяржавы» каталікам, якая «шмат матэрыяльнай дапамогі надае ў рэстаўрацыі і будаўніцтве праваслаўных храмаў».

Таксама святар расказваў, што стараецца часта наведваць плошчу перад храмам, каб маліцца аб яго больш хуткім адкрыцці.

Ён адзначаў, што на рэканструкцыі Чырвонага касцёла працуюць наёмныя работнікі, мусульмане з краін Азіі, і нагадваў, што і пры будаўніцтве храма ў пачатку XX стагоддзя працавалі мусульмане — «магчыма, у падзяку за клопат Эдварда Вайніловіча [фундатара Чырвонага касцёла] перад царом, каб мусульмане мелі сваю мячэць у Мінску».

Каментары11

  • Жвір
    06.11.2025
    "Жучкáмі" стыкаюць усё, жывога месца не застанецца. Дзеля гэтага "рамонт" той і ўсчалі..
  • Что там?
    06.11.2025
    Опять перекладывают летние плитку и тротуары на зимние?Как в Москве 50 лет назад?Да?
  • ?
    06.11.2025
    Жвір , навошта там жучкі?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»10

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН10

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме2

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць