Грамадства1515

Лукашэнка прапануе зрабіць платным лячэнне для беларусаў, якія прыязджаюць з-за мяжы

«Мы табе вырвем і зуб, што заўгодна. Але толькі за твой кошт».

Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага моста ў Мазыры праз раку Прыпяць Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра ад'езд работнікаў за мяжу, піша БелТА.

«Прадпрыемстваў у нас хапае. Ёсць дзе можна працаваць. Хачу публічна папярэдзіць начальнікаў: якое б у вас ні было прадпрыемства — стратнае, закінутае — памірайце, але людзям заробак заплаціце. Гэта — галоўнае. Калі мы не будзем плаціць нармальны заробак — мы будзем губляць людзей», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што, напрыклад, у Расіі цяпер ёсць патрэба ў працоўных рэсурсах і частка людзей можа паехаць на заробкі туды. Хтосьці паехаў у заходнім напрамку. 

«У нас у Польшчу з’ехала 10—12 тыс. чалавек. Хаця, кажуць, мільён з’ехаў. Няважна, колькі. А зуб лячыць яны едуць у Гродна. А чаму? Таму што тут бясплатна. Бясплатна нічога не бывае. Гэта бюджэт — дзяржава плаціць за вас. Таму і тут будзе прынята рашэнне», — сказаў Лукашэнка.

«Паехаў, ты шукаеш добрае месца, дзе зарабіць, — правільна, перашкаджаць не будзем. Асабліва калі ты едзеш у Расію. Але ты, атрымаўшы добрыя грошы, сюды прыязджай, заплаці. Мы табе вырвем і зуб, што заўгодна. Але толькі за твой кошт, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Працуйце на сваёй зямлі. Галоднымі не былі і не будзем».

Каментары15

  • Алесь
    06.11.2025
    Готовят почву для платной медицины. Рассыпается "социальное" государство на глазах, но надо пустить пыль в глаза хатаскрайникам. Уже и не припомню когда последний раз бесплатно лечил зубы в РБ так что это всё пустая болтовня старого маразматика.
  • Ж
    06.11.2025
    Яно й так платнае, халера.
  • 3% у міня
    06.11.2025
    Мы цібе вырвім всё ішчо да СІзо, за каторае ты заплаціш тожэ.

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць