Свет11

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы

Прэзідэнт Венгрыі Тамаш Шуяк падпісаў папраўкі ў Канстытуцыю краіны, якія прадугледжваюць, у тым ліку, датэрміновае спыненне яго прэзідэнцкага мандата. Пра гэта ён паведаміў у відэазвароце пасля таго, як парламент Венгрыі ўхваліў адпаведныя змены, піша «Еўрапейская праўда».

Тамаш Шуяк. Фота: AP Photo/Denes Erdos

Пасля прыняцця закона ў прэзідэнта было пяць дзён, каб падпісаць дакумент або накласці вета. У суботу гэты тэрмін скончыўся, і Шуяк вырашыў падпісаць папраўкі.

У сваім звароце ён заявіў, што заўсёды кіраваўся павагай да права і лічыць падпісанне паправак сваім канстытуцыйным абавязкам. Паводле яго слоў, гэтае рашэнне мае дзяржаўнае значэнне і не павінна разглядацца толькі праз прызму асабістых або палітычных інтарэсаў.

Пасля афіцыйнага апублікавання закона мандат Шуяка будзе спынены на наступны дзень.

Тамаш Шуяк стаў прэзідэнтам Венгрыі ў 2024 годзе пасля скандальнай адстаўкі ягонай папярэдніцы Каталін Новак. Яго паўнамоцтвы першапачаткова павінны былі дзейнічаць да сакавіка 2029 года.

Папраўкі былі прынятыя парламентам, дзе канстытуцыйную большасць цяпер мае партыя «Ціса» пад кіраўніцтвам Петэра Мадзьяра. Падчас выбарчай кампаніі Мадзьяр абяцаў змяніць дзяржаўныя інстытуты і вызваліць пасады ад чыноўнікаў, прызначаных папярэдняй уладай, якіх ён называў залежнымі ад старой сістэмы.

Акрамя датэрміновага спынення паўнамоцтваў прэзідэнта, 17‑я папраўка да Канстытуцыі прадугледжвае шырокую рэформу дзяржаўных структур. Яна сярод іншага вяртае абмежаванне па ўзросце для суддзяў Канстытуцыйнага суда — 70 гадоў, што прывядзе да хуткага завяршэння паўнамоцтваў некалькіх суддзяў, прызначаных ранейшай уладай.

Таксама змены ўводзяць абмежаванне для дэпутатаў Нацыянальнага сходу — не больш за тры парламенцкія тэрміны, а таксама скарачаюць колькасць законаў, для прыняцця якіх патрабуецца большасць у дзве траціны галасоў.

Раней былы прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заклікаў да пратэстаў супраць спроб Мадзьяра змяніць статус прэзідэнта, аднак гэты заклік не атрымаў шырокай падтрымкі.

Каментары1

  • Нафтаправод “дружба”
    19.07.2026
    Якая розніца

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць