Усяго патроху1313

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта

Па словах Вадзіма і Алесі Ключнікаў (Кей), на сцэну яны трапілі «ў перапынку паміж пераездам, заліўкай падмурка і мантажом каналізацыі ў сваёй кінце».

Сям'я Ключнікаў разам з Іванам Ургантам. Фота: vadimalesya_key / Instagram

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Іван Ургант апублікаваў у Instagram чорны квадрат са словамі: «Страх і боль. НЕ ВАЙНЕ». Пасля гэтага ягонае тэлешоу «Вечерний Ургант» знікла з эфіру Першага канала. 

Цяпер вядоўца гастралюе за мяжой з канцэртнай версіяй свайго праекта пад назвай «Живой Ургант». Гэты праект ён запусціў у красавіку 2025 года (сам ён, як пісалі СМІ, працягвае жыць у Расіі і выступае там на днях народзінаў і вяселлях). 17 ліпеня гэтага года шоу адбылося ў Лісабоне (Партугалія).

Аднымі з гасцей на сцэне сталі беларусы Вадзім і Алеся Ключнікі — аўтары YouTube-канала Vadim Key, на які сёння падпісаныя амаль 860 тысяч чалавек.

Першую шырокую аўдыторыю Ключнікі сабралі ў 2019—2020 гадах, калі пачалі публікаваць відэа пра будаўніцтва дома сваёй мары пад Мінскам. Аднак у 2021 годзе сям'я была вымушаная пакінуць Беларусь. За амаль пяць гадоў эміграцыі яны змянілі 22 месцы жыхарства, прадалі дом у Беларусі, а ў канцы 2025 года набылі ўласную нерухомасць у Партугаліі.

Вадзім і Алеся на шоу «Живой Ургант» у Лісабоне. Фота: vadimalesya_key / Instagram 

Пра ўдзел у шоу блогеры паведамілі ў Instagram.

«У перапынку паміж пераездам, заліўкай падмурка і мантажом каналізацыі ў нашай кінце мы сталі гасцямі «Живого Урганта»», — напісалі Ключнікі.

Каментары13

  • dsf
    18.07.2026
    фубляха, задралі ўжо
  • Як заўсёды
    18.07.2026
    Можна выцягнуць невероятного із русского міра, але не наадварот.
  • 22 переезда!!
    18.07.2026
    А как с работой за эти 5 лет? Тоже 22 раза меняли?

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі6

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская ўсё ж змагла адкрыць банкаўскі рахунак у Польшчы6

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры28

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання20

Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?3

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі6

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць