Усяго патроху55

Чаму многія людзі не любяць есці насякомых: ДНК дала адказ, які сягае на 9000 гадоў у мінулае

Адмова ад ежы з насякомых можа быць звязаная не толькі з культурнымі традыцыямі, але і з асаблівасцямі эвалюцыі чалавека. Старажытная ДНК паказвае, што здольнасць і жаданне чалавека ўжываць насякомых у ежу моцна залежалі ад геаграфічнага фактару.

Смажаныя кузуркі. Фота: korawat thatinchan / Vecteezy.com

У многіх краінах Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі кузуркі застаюцца звычайнай часткай рацыёну. Паводле ацэнак Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, у свеце вядома больш за 1600 ядомых відаў насякомых, а іх выкарыстанне разглядаецца як адзін з магчымых спосабаў зрабіць вытворчасць ежы больш устойлівай.

Аднак у Еўропе і Паўночнай Амерыцы ідэя есці насякомых у большасці людзей выклікае агіду. Вынікі новага даследавання, на якое звяртае ўвагу SciTechDaily, паказваюць, што прычына гэтага можа быць значна больш старажытнай, чым лічылася.

Даследчыкі з Інстытута эвалюцыйнай біялогіі ў Барселоне прааналізавалі 745 узораў зубнога каменю людзей, якія жылі ў Еўразіі цягам апошніх 33 тысяч гадоў. Зубны камень здольны захоўваць фрагменты ДНК ежы, таму дазваляе рэканструяваць старажытны рацыён.

Высветлілася, што ў насельніцтва Еўропы, Цэнтральнай і Усходняй Азіі слядоў ДНК насякомых вельмі мала. Гэта сведчыць, што людзі ў гэтых рэгіёнах амаль не ўжывалі іх у ежу або рабілі гэта выпадкова.

Навукоўцы таксама даследавалі гены, якія адказваюць за выпрацоўку ферментаў, што расшчапляюць хіцін — рэчыва, з якога складаецца экзашкілет насякомых. У старажытных і сучасных жыхароў паўночнай Еўразіі яны выявілі генетычныя варыянты, звязаныя са зніжанай здольнасцю ператраўліваць яго. Паводле аўтараў даследавання, гэтыя асаблівасці захоўваюцца ўжо каля дзевяці тысяч гадоў — з пачатку распаўсюджвання земляробства.

Іншая карціна назіраецца ў насельніцтва трапічных рэгіёнаў. Там сустракаюцца генетычныя варыянты, якія забяспечваюць больш актыўную выпрацоўку ферментаў для ператраўлівання хіціну. На думку даследчыкаў, гэта звязана з тым, што ў тропіках насякомых значна больш, а іх біямаса і разнастайнасць дазвалялі выкарыстоўваць іх як адносна стабільную крыніцу ежы на працягу ўсяго года.

Асобную ўвагу навукоўцы надалі неандэртальцам. У іх зубным камені слядоў ДНК насякомых было значна больш, чым у людзей сучаснага тыпу. Найчасцей сустракаліся сляды двухкрылых насякомых — мух і камароў.

На думку даследчыкаў, гэта пацвярджае гіпотэзу, што неандэртальцы маглі рэгулярна есці тушкі жывёл, заражаныя лічынкамі мух. Вялікая колькасць ДНК камароў таксама можа сведчыць, што такую здабычу яны захоўвалі ў забалочаных мясцінах або дробных вадаёмах, дзе гэтыя насякомыя адкладваюць яйкі. Акрамя таго, гены неандэртальцаў, як паказаў аналіз, былі лепш прыстасаваныя ператраўліваць хіцін.

Аўтары даследавання лічаць, што знікненне насякомых з рацыёну жыхароў паўночных шырот было выклікана не толькі культурнымі звычкамі. У больш халодным клімаце іх было менш, таму людзі паступова перасталі выкарыстоўваць іх як важную крыніцу ежы. З часам гэта адбілася і на генах, звязаных з ператраўліваннем хіціну.

Разам з тым даследчыкі адзначаюць, што сучасныя тэхналогіі перапрацоўкі могуць зрабіць насякомых больш прыдатнымі для харчавання, бо дазваляюць значна зменшыць утрыманне хіціну ў гатовых прадуктах. Таму, нягледзячы на эвалюцыйную спадчыну, выкарыстанне насякомых у якасці ежы ў будучыні цалкам не выключаецца.

Каментары5

  • Long Horn
    19.07.2026
    Віталь, пара зрабіць перапынак у праглядзе рэкламы
  • Ёсік
    19.07.2026
    Насякомых, шаноўная рэдакцыя НН, не хочуць есьці, а казурак мо і паспрабавалі б.
  • jedem das seine
    19.07.2026
    каму малако, а каму жукі

Цяпер чытаюць

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам31

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

У Адэсе судзілі беларуску, якая абмацюкала п'янага мужа — ён пакрыўдзіўся і пагражаў скончыць жыццё самагубствам12

У Глыбоцкім раёне мужчыну давялося выцягваць з балота1

У цэнтры Мінска рыхтуюцца часткова адкрыць мост цераз Свіслач

Арганізатараў «Тур дэ Франс» заклікалі правяраць бюстгальтары веласіпедыстак25

Былы гулец НХЛ зняўся ў «Адысеі»1

Маршрутка ў Мінску паехала без пасажыра, адмяніўшы заказ1

Вынесены завочны прысуд Сяргею Міхалку18

Што такое «аварыйны выключальнік» і ці можа ён спыніць наступ штучнага інтэлекту?2

Кіраўнік МЗС Літвы: Пакуль Беларусь дапамагае Расіі, падставаў для скасавання санкцыяў няма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам31

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць