Міністр эканомікі 30 кастрычніка прыняў рашэнне аб наданні Акадэміі кіравання статусу «бізнэс-школа».

Такім чынам, яна стала першай у нашай краіне ўстановай, што атрымала гэты статус, паведамляе Мінэканомікі.
Сёння намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла пасведчанне №1 рэктару Акадэміі Дзянісу Дуку.
«Аналізуючы «гісторыю поспеху» таго ці іншага прадпрыемства, мы бачым, што многія іх дасягненні з’яўляюцца вытворнымі ад граматных рашэнняў дырэктарскага корпуса. І калі мы хочам маштабаваць падобныя кейсы на ўсю краіну, неабходна арганізаваць масавую падрыхтоўку кіраўнічых кадраў новай фармацыі. І наяўнасць ступені MBA будзе выступаць адметнай прыкметай для такіх топ-менеджараў», — адзначыла намесніца кіраўніка эканамічнага ведамства.
На думку Марыі Мажынскай, на статус бізнэс-школы здольныя прэтэндаваць і шэраг іншых арганізацый, якія даўно працуюць на рынку, маюць неабходны досвед і патэнцыял.
Адпаведна, колькасць слухачоў праграм «Майстар бізнэс-адміністравання» будзе расці, забяспечваючы стабільны прыток высокакваліфікаваных кіраўнікоў у рэальны сектар эканомікі.
Каментары
Ха-ха-ха-ха-ха
Сур'ёзна?
Ха-ха-ха-ха-ха