«Раней вырабляў два тыдні, а цяпер — тры дні». Паляшук больш за 30 гадоў вырабляе лодкі па старадаўняй тэхналогіі
Павел Райкевіч ведае ўсе таямніцы водных прастораў Ясельды, на беразе якой ён нарадзіўся і рос, а таксама Мотальскага, Спораўскага і іншых азёр у Моталі Іванаўскага раёна. Ён стварае драўляныя лодкі, якія проста ляцяць па воднай гладзі, таму і карыстаюцца вялізнай папулярнасцю ў землякоў і не толькі. Ад каго ён пераняў сакрэты майстэрства, каму перадасць свае ўменні і аб чым марыць у будучыні, Павел Райкевіч расказаў БелТА.

Павел Райкевіч успамінае пра дом, у якім нарадзіўся, з вялікім задавальненнем. Стаяў той над самай Ясельдай, а побач быў вадзяны млын. Рака была куды больш паўнаводнай, чым цяпер. Вясной так залівала навакольныя лугі і палі, што многія мотальцы ў красавіку-маі пражывалі быццам на астравах. А дзяцей у гэты час вазілі ў школу на лодках.
«Тыя, хто ўсё жыццё пражыў каля вады, ведае, што яна лечыць, дае сілы. І не толькі вада, але і глей на дне. Лічу, што на Мотальскім возеры можна адкрываць курорт з гразевымі ваннамі», — упэўнены суразмоўца.

Лодкі, вырабленыя рукамі Паўла Паўлавіча, уражваюць: лёгкія, устойлівыя! Хто навучыў рабіць такі вельмі важны для палешукоў сродак перамяшчэння, асабліва ў разводдзе, якое здараецца практычна кожны год?
«Вучыўся я ў бацькі. Часта проста завісаў побач з ім, калі ён будаваў чарговую лодку. І калі раней у кожным двары было па адной, то ў нашым — усе пяць! — расказвае Павел Паўлавіч і ўспамінае сваю першую лодку, якую вырабіў больш за 30 гадоў таму і падарыў сябру. — Вырабляў яе два тыдні. Гэта шмат. Цяпер на адну ідзе тры дні».

Дрэва ажывае ў руках майстра: самая звычайная карчага ператвараецца ў дзіўную жывёліну, а то і зусім у бога вады… Знайшоўшы на лузе, у рацэ ці балоце мудрагелістай формы галінку або корань, ён робіць ні на што не падобныя рэчы! Пры гэтым мужчына не лічыць сябе нейкім унікальным чалавекам.
«У нашай вёсцы спакон веку кожны быў нечым заняты і нешта ўмеў. Адныя ткалі хусткі, другія — пакрывалы, трэція шылі кажухі, у тым ліку і мой бацька. У яго атрымліваліся добрыя, цёплыя рэчы, па якія ў Моталь прыязджалі з Польшчы і плацілі па тых мерках вялікія грошы», — успамінае ён.

Свае навыкі Павел Паўлавіч з радасцю перадае сынам. Прызнаецца, што старэйшы ўжо цяпер з дрэва можа зрабіць такую рэч, што проста залюбуешся.
Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі
«Мяне часам заносіць у ідэях». Мінчукі купілі ўчастак на беразе Вячы і пабудавалі дом сваёй мары
«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе
У Добрушы школьны прыбіральшчык вырабіў сметніцу з парасонам і сабачкам ФОТАФАКТ
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары