Грамадства33

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі

Юрый Сергіевіч жыве ў Стоўбцах, але ўвесь вольны час праводзіць на лецішчы. Менавіта тут, у Галавенчыцах Стаўбцоўскага раёна, ён прысвячае сябе любімай справе — сталярству, піша раённая газета «Прамень».

«Гэта я ў дзеда пайшоў, — усміхаецца Юрый Ігаравіч. — Бабуля расказвала, што ён быў бондарам. Ды і бацька ўмеў працаваць з дрэвам. А так я самавук».

Юрый Сергіевіч расказвае, што да занятку сталярствам яго падштурхнуў адзін выпадак. Пасля заканчэння школы малады чалавек трохі папрацаваў у мясцовай гаспадарцы, а родам ён з суседняй Халаімаўшчыны. Пасля вырашыў звязаць сваё жыццё з арміяй. Служыць давялося ў розных месцах, у тым ліку і ў групе савецкіх войскаў у Германіі.

«Служыў я ў аўтамабільным батальёне. І давялося мне неяк везці камандзіра роты ў горад па службовых справах. Пакуль яго чакаў, звярнуў увагу на адзін плот, дзе штыкетнікі былі не плоскія, а паўкруглыя — тонкія дрэўцы распілаваныя напалову. Як ні прыглядаўся да яго, так і не ўбачыў, як штыкетнік прымацаваны — цвічкоў не відаць. Выйшаў з машыны, хаджу каля плота, штыкеціны кранаю, а зразумець не магу. Тут гаспадар выйшаў, адкрыў брамку, запрасіў зайсці. Вось там ужо я зразумеў, што цвічкі прыбітыя з боку жэрдкі, таму звонку іх і не відаць».

Юрыю Сергіевічу такая тэхналогія спадабалася. Вярнуўшыся на радзіму, ён паставіў такі плот дома ў бацькоў. Любавалася ўся вёска. Але нядоўга. Праз пару месяцаў дрэва патрэскалася, страціла знешні выгляд і форму.

«З-за недасведчанасці зрабіў плот з сырога дрэва. Было шкада, што так сапсаваў матэрыял».

У 2014 годзе Юрый Сергіевіч пайшоў з войска ў запас і змог прысвяціць сябе любімаму занятку.

Спіс аўтарскіх вырабаў з дрэва значны. Прычым цяпер гэта не платы, а сталы і лаўкі, арэлі і гамакі, альтанкі і дзіцячыя горкі. Усе яны арыгінальныя і непаўторныя.

Дарэчы, убачыць іх можна не толькі на лецішчы ва ўмельца. У аздараўленчым лагеры імя Чайкі, дзе Юрый Ігаравіч працуе, практычна ў кожным доміку на тэрасе стаяць масіўныя сталы і лаўкі ягонай работы.

«Унучка мяне часам называе «дзед Ляп-ляп». Калі яе спаць кладуць, мне кажуць: «Не ляпай, а то пабудзіш». Для яе зрабіў дзіцячую горку», — паказвае мудрагелістую канструкцыю з лесвічкамі Юрый Сергіевіч. — Цяпер майструю лаўку. Хочацца зрабіць яе арыгінальнай, думаю прымайстраваць да ножак ступні з пальцамі. А вось гэта будзе столік. Ногі ў яго падобныя на чалавечыя. Прычым гэта прырода сама так зрабіла. Мне засталося толькі падшліфаваць».

Уся гэтая прыгажосць нараджаецца ў невялікай майстэрні побач з домам. Юрый Ігаравіч з бачным задавальненнем паказвае яе і дэманструе гатовыя вырабы ды нарыхтоўкі для будучых шэдэўраў.

«Вось з гэтага зраблю арэлі для ўнучкі. А гэта для падвясной лямпы. Тут загатоўка для новай лаўкі».

Майстар выкарыстоўвае ў сваёй працы натуральнае дрэва. Любіць працаваць са спіламі. Усе яго сябры пра гэта ведаюць і пры выпадку дзеляцца цікавымі экзэмплярамі.

Нават звычайныя карчы ў руках майстра ператвараюцца ў цікавыя штучкі — гаплікі для адзення, падстаўкі пад кухоннае начынне, ручкі для дзвярэй. Многія з апошніх, дарэчы маюць форму сякеры.

«Сякеры — гэта яшчэ адно маё захапленне. Іх у маёй калекцыі — 211 штук», — кажа майстар.

Ён дэманструе свае сякеры, кожная з якіх захоўвае гісторыю. Усе яны адрозніваюцца адна ад адной, у адных адрозніваецца тапарышча, у іншых — форма і памер.

Першую сякеру для калекцыі Юрый Ігаравіч знайшоў. Вядома, у яго, як у добрага гаспадара і да таго ж сталяра, былі сякеры. Але менавіта пасля знойдзенай нарадзілася думка стварыць калекцыю. А ўжо прымножыць яе дапамагло сарафаннае радыё.

Без справы Юрый Сергіевіч не сядзіць. Калі не заняты ў майстэрні, дапамагае жонцы ў агародзе. Праўда, як сам прызнаецца, не так шмат, як жонцы хацелася б. Аднак участак дагледжаны. І нават нягледзячы на восеньскую пару года, у кветніку пахнуць кветкі. Увогуле, як і павінна быць у добрага гаспадара — парадак усюды.

Каментары3

  • Ё
    03.11.2025
    Шэдэўр з дрэва, гэта разны бараковы іканаснас. А тут звычайныя бытавыя рэчы. Не абавязкова падбіраць такія пафасныя словы для загалоўкаў, НН.

    [Зрэдагавана]
  • 1
    03.11.2025
    Maлайчына, не п'е як некаторыя
  • see
    03.11.2025
    Вырабы так сабе, а вось 211 сякераў уразілі

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала15

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь23

У Гродне насмерць засыпала зямлёй кіраўніка будаўнічай фірмы3

Кіраўнік МЗС Літвы: Палітыка ў дачыненні да Беларусі мяняцца не будзе, змены толькі ў фармулёўках4

Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра «Лазар» у Баранавічах3

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала15

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць