Свет

У Судане паўстанцы пагадзіліся на гуманітарнае перамір’е па прапанове ЗША і арабскіх краін. Урад супраць

У Судане працягваецца крывавы грамадзянскі канфлікт паміж урадавымі войскамі і Сіламі хуткага рэагавання (СХР) — магутным вайсковым фармаваннем, якое калісьці ўваходзіла ў склад арміі, але пасля стала самастойнай сілай. Цяпер СХР кантралююць прыкладна палову краіны, піша Бі-бі-сі.

Лагер бежанцаў у Судане. Фота: AP Photo/Mohammed Abaker

Нядаўна СХР захапілі горад Эль-Фашыр — апошні буйны населены пункт у заходнім рэгіёне Дарфур, які яшчэ трымаў пад кантролем суданскі ўрад. Аблогу горада паўстанцы трымалі каля паўтара года. Увесь гэты час гуманітарная дапамога туды не паступала, і па даных ААН, у горадзе пачаўся голад.

Пасля ўзяцця Эль-Фашыра з’явіліся паведамленні пра масавыя забойствы мірных жыхароў і разбурэнні. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і праваабаронцы сцвярджаюць, што сітуацыя ў горадзе крытычная. Самі ж СХР адмаўляюць, што здзяйснялі злачынствы, але прызнаюць, што «пэўныя байцы парушалі дысцыпліну» і, паводле іх слоў, частку з іх ужо арыштавалі.

Пасля гэтых падзей СХР заявілі, што пагаджаюцца на гуманітарнае перамір’е, прапанаванае ЗША, Саудаўскай Аравіяй, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі і Егіптам. Гэтае перамір’е павінна працягвацца тры месяцы і даць магчымасць даставіць дапамогу людзям, якія апынуліся ў зонах баявых дзеянняў.

У заяве СХР гаворыцца, што мэта перамір’я — «пераадолець катастрафічныя гуманітарныя наступствы вайны» і стварыць умовы для перамоў аб міры. Паўстанцы таксама заявілі пра гатоўнасць да палітычнага дыялогу, які б вырашыў «глыбокія прычыны канфлікту» і прывёў да «справядлівага і трывалага міру».

Аднак урад Судана не падтрымаў прапанову. Міністр абароны краіны Хасан Кабрун заявіў у тэлезвароце, што краіна будзе працягваць падрыхтоўку да вайны, бо гэта «законнае права суданскага народа». Ён падзякаваў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за спробу ўрэгуляваць сітуацыю, але дадаў, што без поўнага раззбраення СХР ніякіх перамоў не будзе.

Прадстаўнік суданскага ўрада ў кенійскім Найробі Махамед Асман Акаша таксама адзначыў, што ўрад гатовы спыніць баявыя дзеянні толькі ў тым выпадку, калі СХР будуць распушчаныя, а іх лідараў прыцягнуць да адказнасці за злачынствы супраць насельніцтва.

Тым часам міжнародныя арганізацыі б’юць трывогу: Судан перажывае найбольшы гуманітарны крызіс у свеце. Паводле ААН, больш за 24 мільёны чалавек (амаль палова насельніцтва) цярпяць ад недахопу ежы, вады і медыцынскай дапамогі.

У многіх рэгіёнах краіны дзейнічаюць палявыя кухні і валанцёрскія арганізацыі, якія кормяць мясцовых жыхароў, але запасаў прадуктаў хопіць толькі на некалькі месяцаў. Дабрачынная арганізацыя Islamic Relief паведамляе, што ў найбліжэйшыя паўгода большая частка гэтых кухняў можа спыніць працу з-за недахопу харчавання і сродкаў.

Пасля захопу Эль-Фашыра з горада ўцяклі больш за 60 тысяч чалавек. Многія з іх цяпер жывуць у лагерах для бежанцаў у рэгіёне Тавіла, дзе ўмовы застаюцца вельмі цяжкімі — не хапае ежы, лекаў і пітной вады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць