Свет2323

Паветраны шар кантрабандыстаў учора заляцеў у асабліва небяспечную зону Віленскага аэрапорта

У суботу ўвечары паветраны шар кантрабандыстаў зноў парушыў працу Віленскага аэрапорта. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас паведаміў радыёстанцыі LRT, што адзін з паветраных шароў знаходзіўся ў небяспечнай зоне.

Віленскі аэрапорт. Фота: vilnius-airport.lt

У суботу 8 лістапада, паводле слоў Вілмантаса Віткаўскаса, радары зафіксавалі дзесяць аб'ектаў.

Ён адзначае, што адзін кантрабандысцкі шар апынуўся ў «вельмі небяспечнай зоне, якая знаходзіцца на траекторыі пасадкі і ўзлёту з Віленскага аэрапорта».

«Таму было прынята рашэнне пра часовае спыненне палётаў», — паведаміў кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі.

Паводле слоў Віткаўскаса, нейтралізацыя кантрабандысцкага шара ў названым месцы была небяспечнай, аднак ён падкрэсліў, што армія прыкладае ўсе намаганні для гэтага.

«Кірунак ветру быў вельмі зменлівым. Паколькі зона, дзе ён быў зафіксаваны, небяспечная для яго нейтралізацыі, мы назіралі і чакалі, калі шар пакіне небяспечную зону», — растлумачыў кіраўнік цэнтра.

Акрамя згаданага паветранага шара ў небяспечнай зоне, некалькі такіх шароў, паводле слоў Віткаўскаса, былі таксама зафіксаваны на мяжы Шальчынінкскага і Варэнскага раёнаў.

«Гэтыя шары не ўяўлялі асаблівай небяспекі, два з іх былі зафіксаваны ўжо пасля прызямлення на тэрыторыю Літвы», — сказаў Віткаўскас.

У суботу ўвечары паветраная прастора Віленскага аэрапорта была закрыта 20:45 паводле мясцовага часу (21:45 паводле беларускага). Аэрапорт аднавіў працу а 21:50.

У выніку інцыдэнту былі прыпынены чатыры рэйсы, нязручнасці адчула каля 600 пасажыраў.

У кастрычніку палёты метэазондаў з тэрыторыі Беларусі некалькі разоў парушалі працу сталічнага аэрапорта.

Рэагуючы на сітуацыю, урад Літвы да 30 лістапада закрыў мяжу з Беларуссю.

Каментары23

  • даведка
    09.11.2025
    Если местных литовских контрабандистов изобличи, то остаётся только Игорь Тур...
  • Бяздзеянне ўладаў Летувы працягваецца
    09.11.2025
    Паветраны шар кантрабандыстаў учора заляцеў у асабліва небяспечную зону Віленскага аэрапорта/
    Чаму не збілі шар на падлёце да аэрапорта?
  • Зачыніце мяжу цалкам
    09.11.2025
    Чыгуначны, увесь. Толькі гуманітарны калідор аставіць.

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць