Музыка2525

Беларуская рэперка Мэйбі Бэйбі наведала Дзярждуму і адправіла гуманітарную дапамогу расійскім войскам

Раней дзяўчыну ўнеслі ў спіс непажаданых у Расіі артыстаў.

Ураджэнка Жабінкі спявачка Мэйбі Бэйбі (сапраўднае імя беларускі — Вікторыя Лысюк) наведала Дзяржаўную Думу Расіі і разам з кіраўніком ЛДПР Леанідам Слуцкім узяла ўдзел у адпраўцы гуманітарнай дапамогі ў зону «Спецыяльнай ваеннай аперацыі».

Пра гэта паведаміла моладзевая арганізацыя ЛДПР у сваім канале. Падзея адбылася да Дня народнага адзінства, які ў РФ адзначаюць 4 лістапада.

У сваім канале Вікторыя Лысюк пажартавала пра візіт у Дзярждуму: «Наведала Дзярждуму, абмеркавалі законапраект аб увядзенні падаткаў на дысы без панчлайнаў».

Учынак спявачкі адбыўся на фоне нядаўняга канфлікту з расійскай рэперкай Інстасамкай. Летам Інстасамка публічна абвінаваціла Мэйбі Бэйбі ў недахопе патрыятызму і дрэнным уплыве на моладзь праз альбомы з «разбуральным кантэнтам».

У кастрычніку выданне Mash пісала, што ў выніку гэтага канфлікту ўлады правялі праверку песень Мэйбі Бэйбі і ўнеслі яе ў спіс непажаданых артыстаў. Пад пагрозай аказаўся вялікі тур па расійскіх гарадах.

Аднак цяпер, вынікае, з канцэртамі дзяўчыны ўсё будзе ў парадку. У Мэйбі Бэйбі, да таго ж, запланаваны выступ у прыфрантавым Растове-на-Доне.

Каментары25

  • Фу
    05.11.2025
    🤮🤮🤮
  • Лёлік з-пад Лімасола
    05.11.2025
    Чарнуха памыліўся…
  • Краснопёрая сволочь
    05.11.2025
    В последнее время читаю НН и в голове рефреном звучит задорный лозунг из 2020: "Беларусы - вы невероятные!"

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць