Культура44

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі

Запрошаны з Пецярбурга Ігар Колб за чатыры гады амаль цалкам распусціў і сабраў нанова галоўную балетную трупу Беларусі. Цяпер Нацыянальны тэатр оперы і балета ўпершыню прыехаў на маскоўскія «Летнія балетныя сезоны», бо ў самой Беларусі наватарства балетмайстра выклікала вялікую незадаволенасць сярод тэатралаў. 

Ігар Колб. Фота: БелТА

Як вынікае з нядаўняга інтэрв'ю галоўнага балетмайстра тэатра Ігара Колба «Российской газете», яго шлях у Мінску пачынаўся ў цяжкай атмасферы.

Чатыры гады таму, калі былы прэм'ер Марыінскага тэатра ўзначаліў беларускую трупу, ён сутыкнуўся з калектывам, які, паводле яго ж словаў, «быў не зусім канкурэнтаздольным». У штаце са 115 ставак 38 былі вакантнымі. Траціна трупы проста адсутнічала.

Ігар Колб пайшоў на радыкальныя меры. «На сённяшні дзень трупа абнавілася на 95 працэнтаў», — канстатуе ён. Гэтая лічба азначае, што за чатыры гады быў заменены практычна ўвесь артыстычны склад.

Пасля пратэстаў у 2020 годзе тэатр зведаў хвалю звальненняў. Кадравы вакуум, які ўтварыўся пасля палітычных чыстак ва ўсёй культурнай сферы Беларусі, улады пачалі запаўняць спецыялістамі з Расіі. Ігар Колб, ураджэнец Пінска, які 26 гадоў прапрацаваў у Марыінскім тэатры, стаў адным з такіх «антыкрызісных» менеджараў. Ён сфармаваў новую каманду з маладых выпускнікоў і, як сцвярджае, нават прыцягнуў замежнікаў.

Аднак «перазапуск» беларускага балета аказаўся вельмі балючым для публікі.

Новыя пастаноўкі Колба выклікалі хвалю абурэння сярод заўзятых тэатралаў, якія ўбачылі ў іх безгустоўшчыну і «апаганенне святога». Пасля прэм'ер яго балетаў «Скокі (Кармэн-сюіта)» і «Шчаўкунок» сацыяльныя сеткі выбухнулі абуранымі водгукамі. «Балаган», «ціхі жах», «балерыну нясуць, як насілкі з растворам» — такімі эпітэтамі гледачы апісвалі ўбачанае, патрабуючы вярнуць на сцэну класічныя пастаноўкі мэтра беларускага балета Валянціна Елізар'ева.

Сам Ігар Колб у інтэрв'ю «РГ» прызнае: «Іншыя спектаклі, якія мной былі зроблены, выклікалі велізарныя дэбаты. Даходзіла нават да хейту».

Да творчых прэтэнзій неўзабаве дадаліся і абвінавачванні ў плагіяце. Расійскі харэограф Алег Габышаў публічна заявіў, што Ігар Колб прысвоіў яго ідэю балета пра Марка Шагала, якую Габышаў асабіста прэзентаваў кіраўніцтву мінскага тэатра за паўтара года да анонсу аналагічнай пастаноўкі.

На фоне ўнутраных скандалаў гастролі ў Маскве выглядаюць спробай атрымаць прызнанне за мяжой. Прычым у расійскую сталіцу Колб вязе не проста адноўлены спектакль, а сваю новую аўтарскую рэдакцыю балета «Баядэрка». У рэпертуары мінскага тэатра ўжо існавала старая версія, фактычна копія пастаноўкі Марыінскага тэатра. Але, па словах Колба, у яго «з'явіўся шанец прапанаваць сваю рэдакцыю».

Галоўным новаўвядзеннем стаў перароблены фінал, для якога прыйшлося цалкам перапрацаваць музычную партытуру. Так з'явілася свая, арыгінальная версія сусветна вядомага балета. Якую публіка ў Мінску, па словах балетмайстра, прыняла «на здзіўленне ветліва».

Каментары4

  • Театрал со стажем
    04.07.2026
    Раньше бывал в Оперном по 4-5 раз в месяц. С момента, как там "поселился" Колб, мои посещения стали уменьшаться и теперь почти не хожу туда. Последний раз был там на премьере "Набукко". Его "Баядерка" абсолютно не нужна: ухудшил костюмы, одел Солора в уродливые шаровары, хореография не его там, а Петипа.
    Если в чем Колб и достиг успеха, так это в развале белорусского балета!
    Да и в целом спектаклей, на которые хотелось бы ходить, там все меньше, и они все были созданы ещё при Гридюшко!
  • у чаканні Лебядзінага возера
    04.07.2026
    Трупу заўважна паКолбасіло, вынік адпаведны
  • ой
    04.07.2026
    Прачытаў "заваліў трупамі" і не мог зразумець да чаго там працэнт стаіць :)

Цяпер чытаюць

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зноў растуць цэны на паліва1

У Расіі спецназ затрымаў агрэсіўнага крымінальніка, які напярэдадні спрабаваў заправіцца без чаргі і абражаў людзей10

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб узбуйненні Дрыбінскага раёна2

Звольнены ўчора Удовікаў прызначаны намеснікам генеральнага пракурора Беларусі4

Памёр адзін з заснавальнікаў «Песняроў» Уладзіслаў Місевіч8

«Гэты дзікун чуў толькі пра шымпанзэ». Парагвайская сенатарка справакавала расісцкі скандал з Мбапэ12

Каля гатэля ў Дамаску, дзе спыніўся Макрон, прагучалі выбухі2

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі5

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць