Грамадства33

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму

Следчы камітэт паведаміў пра раскрыццё забойства нованароджанага дзіцяці, якое адбылося ў Жлобіне ў 2003 годзе. Расследаванне крымінальнай справы было адноўлена пасля з'яўлення новых доказаў.

Фота ілюстрацыйнае

28 лютага 2003 года жанчына знайшла ў смеццевым кантэйнеры каля аднаго з дамоў па вуліцы Урыцкага пакет з целам нованароджанага хлопчыка і паведаміла пра гэта ў міліцыю.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што дзіця нарадзілася даношаным, а прычынай смерці стала тупая траўма галавы. У той час сілавікі, аднак, не змаглі ўстанавіць асобу маці.

Пазней эксперты атрымалі генетычныя профілі немаўляці і меркаванай маці, якія былі ўнесеныя ў аўтаматызаваную базу ДНК.

У красавіку 2026 года судовыя эксперты выявілі супадзенне генатыпу дзіцяці з генетычнымі прыкметамі 25‑гадовага ўраджэнца Рагачоўскага раёна. Далейшая экспертыза пацвердзіла, што маці мужчыны, якой цяпер 53 гады, з'яўляецца біялагічнай маці забітага немаўляці.

Жанчыну прызналі падазраванай у забойстве заведама малалетняга. Па інфармацыі Следчага камітэта, яна супрацоўнічае са следствам і прызнала віну.

Паводле паказанняў жанчыны, цяжарнасць была непажаданай, таму яна не станавілася на медыцынскі ўлік і хавала свой стан. Пасля самастойных родаў у вёсцы па месцы жыхарства жанчына забіла дзіця, а затым вывезла яго цела ў Жлобін, каб схаваць сляды злачынства.

Каментары3

  • Такога б не здарылася
    07.07.2026
    Калі б мужыкі рабілі вазектамію
  • Алло цёця
    08.07.2026
    Такога б не здарылася, вазэктамія - то не булка ў краме, яе нельга ўзяць і зрабіць па адным толькі жаданьні кліента
  • alter ego
    08.07.2026
    Такога б не здарылася, ці мужчыну ўвогуле спыталі там? Можа ён хацеў бы мець сына. А так "маё цела - маё дзела". Дарэчы, і не пасадзяць за забойства. Нават не аштрафуюць. Прайшоў срок даўніны.

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць