Грамадства55

Складаецца сусветны спіс самых паспяховых 35‑ці маладых беларусаў. Ужо можна падаваць заяўкі

Стала вядома пра запуск Next 35 — першага штогадовага спісу 35‑ці маладых беларусаў і беларусак з усяго свету, якія будуюць міжнародную кар'еру і рэалізуюць глабальныя праекты. Праект арганізавалі Competence School і Belarus Future Leadership Award.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Беларусы жывуць і працуюць у дзясятках краін, будуюць кар'еру ў Берліне, Варшаве, Нью-Ёрку, Лондане, Тэль-Авіве, запускаюць стартапы, праводзяць даследаванні ў вядучых універсітэтах і ствараюць прадукты для сусветнага рынку.

Ініцыятыва Next 35 закліканая паказаць найбольш яркіх прадстаўнікоў новага пакалення беларусаў, якія ўжо сёння дасягаюць поспехаў на міжнародным узроўні.

Арганізатары падкрэсліваюць, што гэта не конкурс і не рэйтынг, а спроба адзначыць людзей, якія ўжо рухаюцца наперад, бяруцца за складаныя задачы і вызначаюць тэндэнцыі ў сваіх сферах.

Спіс ахоплівае сем катэгорый:

  • Rising Stars;
  • Science & Thinkers;
  • Builders;
  • Creators;
  • Artists;
  • Innovators;
  • Impact.

У склад дарадцаў Next 35 увайшлі прадстаўнікі бізнэсу, навукі, культуры і медыя, сярод якіх сузаснавальнік EPAM Systems Леанід Лознер, сузаснавальнік Behavox Кірыл Трэмбавольскі, дацэнт Harvard Medical School Юрый Папоў, музычны прадзюсар Мікалай Скробат, рэжысёрка Дар'я Жук, а таксама заснавальнікі стартапаў, IT-прадпрымальнікі і кіраўнікі медыяпраектаў.

Падаць заяўку могуць беларусы і беларускі ва ўзросце да 35 гадоў, якія рэалізуюць праекты міжнароднага маштабу або працуюць над задачамі, што выходзяць за межы адной краіны. Таксама можна намінаваць іншых кандыдатаў.

Прыём заявак працягнецца з 6 па 26 ліпеня.

Каментары5

  • Ну
    07.07.2026
    Наміную спадарыню Зарэцкую. Ну, калі яна шчэ па ўзросту праходзіць. Такога талента па высмоктванню міжнародных грантаў і пусканню пылу ў вочы ўсім навокал трэба шчэ пашукаць). Я б ёй адразу першы прыз ў катэгорыі "Нашчадак Астапа Бэндара" ўручыў. Га, няма такой? Ну, тады хай у Artists ці Creators )
  • Засвоіць грант
    07.07.2026
    Ну відавочна ж, у чым сэнс і для каго.
  • Ганна Сурмач
    07.07.2026
    Выдатная прапанова, трэба ушаноуваць сваiх i стымуляваць iншых. Нiхто гэта за нас не зробiць. Не дайце загубiць iдэю гэтым скептыкам.

Цяпер чытаюць

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot3

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы непрыкметна». Як беларусы цяпер едуць у Анапу на адпачынак6

З алімпійскай праграмы выключылі від спорту, які быў у ёй сто гадоў5

Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі1

У новым анлайн-банкінгу Беларусбанка з'явілася беларуская мова5

Складаецца сусветны спіс самых паспяховых 35‑ці маладых беларусаў. Ужо можна падаваць заяўкі5

У Слоніме амапаўцы вучылі мясцовых сілавікоў разганяць пратэсты6

Памёр Мікалай Чаргінец57

МАК зняў рэкамендацыі аб адхіленні Расіі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў4

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot3

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць