Культура77

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», якая даўно і трывала асацыюецца з вытворчасцю танных ваенных драм, спрабуе выканаць даручэнне Лукашэнкі і зняць «новае жывое кіно». 

Кадр з фільма «Урокі фарсі» (2020). 

Як паведаміў у эфіры тэлеканала СТВ генеральны дырэктар кінастудыі Дзмітрый Сямёнаў, на «Беларусьфільме» пачынаюцца здымкі новай навагодняй карціны.

«Хоць зараз за акном у нас такое цёплае надвор'е, у пятым павільёне кінастудыі ў нас сапраўдная зіма. З ёлкамі, заснежана», — распавёў ён.

Вядучыя дзяржаўнага тэлеканала не маглі не нагадаць дырэктару пра народную мянушку кінастудыі — «Партызанфільм». У адказ Дзмітрый Сямёнаў запэўніў, што традыцыі захоўваюцца, але студыя ўпэўнена рухаецца наперад. Праўда, у якасці прыкладаў гэтага руху ён назваў усё тыя ж ваенна-гістарычныя праекты. Літаральна днямі былі завершаны здымкі карціны «Вышыня», якая аб'яднала кінематаграфістаў з сямі краін СНД, а таксама завяршаецца маштабны праект «Бацька Мінай. Партызанская легенда».

Генеральны дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Дзмітрый Сямёнаў. Скрыншот эфіру СТБ

Спроба разбавіць аднастайную ваенную тэматыку лёгкім жанрам пачалася пасля таго, як летась, падчас візіту на «Беларусьфільм», Аляксандр Лукашэнка даволі жорстка выказаўся пра стан галіны. Пасля гэтага перад кіраўніцтвам была пастаўлена задача ствараць «сваё кіно — сумленнае і жывое».

Паводле слоў Дзмітрыя Сямёнава, кінастудыя неадкладна пачала працу. У прыватнасці, быў праведзены конкурс сцэнарыяў, на які, як сцвярджае дырэктар, даслалі больш за 250 прац. Акрамя таго, быў абвешчаны вялікі народны кастынг для новай карціны, які нібыта выклікаў велізарны ажыятаж не толькі ва ўсіх кутках Беларусі, але і аднекуль з-за мяжы.

Каментары7

  • Праўда
    04.07.2026
    Паводле наймярзотнейшых маскоўскіх узораў, спадзяюся?
  • Вольга
    05.07.2026
    Здыміце ўжо навагоднюю камедыю пра вайну з рашкастанам.
  • Ліпень
    05.07.2026
    Вольга, вы ваяваць пойдзеце?
    Якая камедыя з вайны?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць