Свет2424

Папулярны расійскі святар пасмяяўся з беларусаў

Павел Астроўскі — вядомы расійскі святар з 278 тысячамі падпісчыкаў на YouTube, уласнымі кнігамі і мерчам. Беларусаў у сацсетках абурыў яго здзеклівы каментар.

Павел Астроўскі. Фота: pavelostrovski / Instagram

Святар Павел Астроўскі служыць у мястэчку Нахабіна, што ў Маскоўскай вобласці, а заадно актыўна займаецца блогерствам. Апроч YouTube-канала, ён піша кнігі і перыядычна ходзіць на тэлепраекты і інтэрнэт-шоу.

Вядзе ён і Threads, там у Астроўскага 158 тысяч падпісчыкаў. 4 ліпеня Павел адрэагаваў на пост з заклікам да расіян не называць Беларусь Беларусіяй:

«Не здзіўлюся, калі акажацца, што вы лічыце, што першапачаткова ўсе людзі былі беларусамі і гаварылі выключна на адзіна правільнай вашай мове з ідэальным вымаўленнем, пажоўваючы адзіна сапраўдную ежу — дранікі.

Калі хто не ведае, Адам і Ева былі беларусамі».

Посмотреть в Threads

Астроўскі перанёс на беларускую глебу падыход, які яшчэ ў 2010‑я выкарыстоўвала расійская прапаганда. Яны высмейвалі тэорыі некаторых радыкальных украінскіх аўтараў пра надзвычай старажытнае паходжанне ўкраінцаў, падаючы іх як мэйнстрымную навуку, каб тым самым выставіць украінскую ідэнтычнасць агулам як выдумку. Напрыклад, быў фэйк 2014‑га года, згодна з якім украінскія гісторыкі нібыта лічаць, што Чорнае мора выкапалі ўкраінцы. 

Беларусы не змаўчалі:

«Імкнучыся быць разумным, нельга забывацца заставацца чалавекам. Такога крынджу я даўно не чытаў».

«Можа хопіць ужо зневажаць людзей, цэлая нацыя вам не дагадзіла?»

Адна каментатарка перадрукавала каментар Астроўскага, выказала сваё абурэнне і папрасіла яго па-руску называць жыхароў Беларусі «белорусы», а не «беларусы», як напісаў Астроўскі. Спадабалася нават прапагандысту Ігару Туру.

Посмотреть в Threads

І толькі адзінкі вырашылі апраўдаць Астроўскага:

«Колькі беларусаў брыдоты пра Расію тут пішуць, усё ўсім ок, ніхто не адмяняе беларусаў. А тут пажартаваў чалавек з улікам практыкі, якая ўжо ёсць у суседняй краіне, дык адразу беларусы пакрыўдзіліся».

Але больш папулярнымі былі іншыя ацэнкі — вось самы залайканы каментар:

«Шчыра кажучы, я ў шоку. Бацюшка, па сутнасці, агулам нас зняважыў, абвінаваціўшы ў фанабэрыстасці».

У 2024‑м Астроўскі прызнаваўся, што падчас споведзі не задае лішніх пытанняў удзельнікам агрэсіі супраць Украіны:

«Вось ён прыходзіць і ён кажа: «Бацюшка, адпусці мне грахі». Вось ён прыйшоў у ратацыю. І я бачу, што ў яго ў вачах слёзы, і я яго ні пра што не спытаю. «Адпускаеш?» — «Так, вядома». 

Я проста ведаю выпадкі, калі пачынаюць пытацца, ці марадзёрыў, ці мацюкаўся. Я не ведаю, як іншыя бацюшкі, не хачу іх асуджаць», — казаў Астроўскі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары24

  • genius loci
    05.07.2026
    Усё нармальна, поп жа з Нахабіна - на сваім месцы, адпавядае назве і духу, як які-небудзь персанаж Гогаля ці Салтыкова-Шчадрына. Дзіўна, чаму туды сталіцу рф не перанеслі дагэтуль?
  • 12
    05.07.2026
    Ён асудзіу́ вайну рф супроць Украіны, Чалавецтва? Калі не асудзіу́, то гэта ніякі не Святар.
  • Ён тыповы манкурт
    05.07.2026
    Чалавек з беларускім прозвішчам Астроўскі думае, што ён так удала пажартаваў : "Не здзіўлюся, калі акажацца, што вы лічыце, што першапачаткова ўсе людзі былі беларусамі".
    Такі да. Астроўскія першапачаткова і былі беларусамі.

    Толькі вось гэты манкурт даўно забыў, што нехта з яго дзядоў калісьці быў беларусам. І плюе ў бок беларусаў.

Цяпер чытаюць

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць