Усяго патроху4646

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Расійскую блогерку пад псеўданімам «Гаспажа Эвелін» пачалі адмяняць пасля таго, як яна высмеяла беларускую мову ў сваім відэа. Дзяўчына выклала шасціхвілінны ролік з тлумачэннямі. «Не хацелася б, каб у мяне за мой гарэзны пук так моцна кідалі каменнем».

Скрын: gosposhaevelinlife / TikTok

Гаспажа Эвелін — расійская блогерка з 3,6 мільёна падпісчыкаў у тыктоку. 12 мая дзяўчына выклала ролік, зняты ў цягніку па дарозе ў Беларусь. Там блогерка разам з іншымі дзяўчатамі актыўна абмяркоўвае беларускамоўныя надпісы на прадуктах і рагоча з некаторых з іх.

Цяпер пад відэа Эвелін шмат каментароў з заклікам выбачыцца. І 30 мая Эвелін выставіла відэа, дзе паспрабавала патлумачыць сітуацыю.

«Нядаўна я даведалася, што правільна казаць Беларусь, а не Белоруссія, што Мінск — гэта не Расія, а Беларусь — асобная краіна», — распачынае дзяўчына.

Далей Эвелін кажа, што ў яе вельмі дрэнная адукацыя, і падарожжы для яе — якраз спосаб адукоўвацца. 

«У тым самым відэа з цягніка ў Беларусь, пасля якога мяне прыпісалі да самых дрэнных людзей на свеце, якія не паважаюць нікога і нічога, я сяджу і смяюся са словаў «цукеркі ў шакаладзе». Цяпер я ўсё салодкае называю «цукеркі», бо я ў першы раз пачула тое слова. Мне яно падалося суперпрыкольным, суперсмешным», — тлумачыць расіянка сваю рэакцыю.

@gosposhaevelinlife

♬ оригинальный звук - Госпожа Эвелин Лайф

Далей дзяўчына расказвае, як ёй падабалася бавіць час у Беларусі — і гэтай вясной, і раней:

«Гэта было маё другое падарожжа ў Мінск. Мінулае падарожжа было летам, і гэта было проста цудоўна. Мы затарваліся садавіной на кірмашах, сустракалі захад і купаліся на рэчцы Свіслач, і з гэтай рэчкі ў мяне ёсць сніпет.

Я паказвала прыгажосць беларускай прыроды, расказвала, як мне ўсё падабаецца. У гэтым падарожжы мы нават запісалі трэк у Мінску — прывітанне, Залатая Горка».

Эвелін кажа, што ў яе камандзе працуе мантажор-беларус, і яна ім задаволеная — «гэта мой мінскі бро». У Мінску, паводле словаў дзяўчыны, яна адчувала сябе як дома, хаця і разумела, што знаходзіцца ў іншай краіне, ела мясцовыя стравы і хадзіла ў мінскія салоны прыгажосці. Ёй настолькі спадабалася ў горадзе, што яна думала застацца там на тры месяцы.

Расіянка запэўнівае, што яна па жыцці пазбягае канфліктаў:

«І натуральна, што я дакладна не хацела ніякага негатыву ў свой бок за тое, што проста выкладваю сваё жыццё, выкладваю сваю рэакцыю на нейкія рэчы, якія я бачу ўпершыню і яны мне падаюцца незнаёмымі. Я магу з іх пасмяяцца, але пасмяяцца таму што гэта прыкольна, а не таму што «гы-гы, гэта так смешна». Гэта такі фармат, што мне рэальна было ад гэтага весела, бо я бачыла гэта першы раз у жыцці».

Дзяўчына кажа, што яна ў цэлым схільная шмат смяяцца — акрамя месцаў, дзе гэта можа быць не прынята. І яна не думае, што ў закрытым купэ цягніка магла некаму гэтым перашкодзіць.

«Яшчэ раз паўтару, што я не хацела ніякага негатыву ні ў чый бок, ні ў бок краіны, дзе я госць. Тым больш улічваючы, што я люблю Беларусь, мне вельмі падабаецца Мінск, для мяне гэта прыемнае месца, дзе я магу добра пабавіць час. Паралельна я магу там і папрацаваць, бо там ёсць літаральна ўсе ўмовы», — адзначае Эвелін.

На думку расіянкі, калі не выразаць рэчы з кантэксту, яны не будуць здавацца грэблівымі. Да Беларусі яна, кажа, ставіцца толькі з дабром і «з ржачам», таму просіць не злавацца на яе.

«Не хацелася б, каб у мяне за мой гарэзны пук так моцна кідалі каменнем, я ж рэальна ніводнага слова дрэннага не сказала. Таму давайце жыць дружна», — падсумоўвае блогерка.

У каментарах звяртаюць увагу, што за шэсць з паловай хвілін відэа расіянка так і не папрасіла прабачэння: 

«І гэта называецца «прабачце, я не мела рацыі»?»

«Проста «выбачайце» будзе дастаткова».

«Як жа ёй цяжка выбачыцца».

Нашмат менш тых, хто ўсё ж такі паверыў тлумачэнням Эвелін. Але і такія каментары набіраюць сотні, а то і тысячы лайкаў:

«Чаму вы ўсе пакрыўдзіліся? Дзе вы там знявагу пабачылі?»

«Чаму ўсе так плачуць у каментах, яна ж нічога крыўднага не кажа».

«Людзі так пакрыўдзіліся, трэш».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары46

  • Піў
    01.06.2026
    Мне яе выбачэнні да сракі. Калі чалавек быдла, не дапамогуць і выбачэнні
  • Аб чым варта пісаць
    01.06.2026
    Праблема не ў тым, што нейкая расейская блогерка смяецца з беларускай мовы, а ў тым, што самі беларусы не карыстаюцца беларускай мовай і некаторыя нават таксама пагардліва да яе ставяцца.
  • Спадар
    01.06.2026
    З такой...знешнасцю у ступе трэба летаць,а не на цягніках.

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць